Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

джаку́зі

(англ. jacuzzi, ад іт. «Jacuzzi» = назва прадпрымальніцкай фірмы)

ванна з гідрамасажам.

джангл

(англ. jungle)

напрамак у тэхнамузыцы канца XX ст., асноўнымі рысамі якога з’яўляюцца хуткі тэмп і імітаванне галасоў жывёл і чалавека з дапамогай рытму.

джо́бер

(англ. jobber)

біржавы маклер, які ажыццяўляе аперацыі з іншымі біржавымі пасрэднікамі.

джо́гінг

(англ. jogging)

павольны бег, бег для здароўя.

джо́йстык

(англ. joystick, ад joy = задавальненне + stick = палка)

інф. устройства для ручнога кіравання рухам курсора на экране дысплея пры ўводзе дадзеных у камп’ютэр.

джынгл

(англ. jingle = звон)

кароткая музычная ўстаўка, якая аддзяляе адну радыёперадачу ад другой.

джы́нсы

(англ. jeans)

штаны з моцнай баваўнянай тканіны, прашытыя каляровымі ніткамі.

джып

(англ. jeep)

марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці (выпускаюцца ў ЗША з 1963 г.).

джы́у-джы́цу

(яп. jujutsu, ад ju = мяккі + juts = майстэрства)

спартыўная барацьба, заснаваная на выкарыстанні розных прыёмаў абароны і нападу без зброі.

джыха́д

(ар. džihad = вайна за веру)

тое, што і газават.