Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

варыя́нт

(фр. variante, ад лац. varians, -ntis = які змяняецца)

1) відазмяненне, разнавіднасць, адна з магчымых камбінацый (напр. в. праекта);

2) адна з некалькіх рэдакцый твора, афіцыйнага дакумента (напр. новы в. песні).

варыя́цыя

(лац. variatio = змяненне)

1) відазмяненне другарадных элементаў чаго-н. пры захаванні асноўнага;

2) музычны твор, танец, заснаваныя на відазмяненні ў распрацоўцы галоўнай тэмы ў мелодыі, рытме і г. д.

вар’я́т

(польск. wariat, ад лац. variatus = зменены)

1) псіхічна хворы чалавек;

2) перан. той, хто дзейнічае безразважна; дзівак.

васа́л

(фр. vassal, ад лац. vassus = слуга)

1) гіст. феадал у сярэдневяковай Заходняй Еўропе, які залежаў ад сюзерэна;

2) перан. падпарадкаваная або залежная асоба ці дзяржава.

ватэрпо́ла

(англ. water-polo, ад water = вада + polo = пола)

спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе; воднае пола.

ва́ўчар

(англ. voucher, ад vouch = пацвярджаць)

1) каштоўная папера, якая дае ўладальніку права на долю ў дзяржаўнай уласнасці; прыватызацыйны чэк;

2) дакумент, які служыць дадаткам да замежнай турыстычнай пуцёўкі і дае права на атрыманне на працягу паездкі пэўных паслуг.

ва́хта

(польск. wachta, ад ням. Wacht)

1) від дзяжурства на караблі, а таксама частка экіпажа, якая нясе гэта дзяжурства;

2) перан. самаадданая праца ў гонар важнай падзеі (напр. працоўная в.).

ваці́раваць

(ням. votieren, ад с.-лац. votare)

вырашаць што-н. галасаваннем (у парламенце, на сходзе).

вая́ж

(фр. voyage)

іран. падарожжа, паездка (звычайна дзелавая, афіцыйная).

ва-ба́нк

(фр. va banque)

адкрыта, рызыкуючы ўсім (напр. ісці ва-банк).