Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эквілібры́стыка

(ад лац. aequilibritas = раўнавага)

1) жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні выканаўцы рабіць складаныя акрабатычныя практыкаванні, захоўваць раўнавагу ў разнастайных становішчах;

2) перан. уменне лёгка прыстасоўвацца, лавіраваць у розных абставінах.

экзальта́цыя

(лац. exaltatio)

крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць.

экза́рх

(гр. eksarchos = кіраўнік, галава)

галава царкоўнай акругі ў праваслаўнай царкве.

экзатэры́чны

(гр. eksoterikos = знешні)

агульнадаступны, прызначаны для неазнаёмленых з містычным, рэлігійным вучэннем (проціл. эзатэрычны).

э́кзіт-пол

(англ. exit-poll, ад exit = выхад + poll = падлік галасоў)

апытанне асоб, якія прымалі ўдзел у выбарах, аб выніках галасавання пры іх выхадзе з выбарчага ўчастка.

экзо́тыка

(гр. eksotikos = чужаземны)

1) сукупнасць характэрных прадметаў, з’яў, рыс, уласцівых далёкім краінам, раёнам (напр. незвычайная прырода, звычаі, мастацтва паўднёвых краін з пункту гледжання жыхароў поўначы);

2) перан. нешта вычварнае, незвычайнае.

экзэмпля́р

(лац. exemplar = узор)

1) асобны прадмет з шэрагу аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-н. (напр. э. кнігі);

2) перан. асоба, якая вызначаецца незвычайнымі або адмоўнымі ўласцівасцямі (напр. загадкавы э.).

эківо́к

(фр. équivoqué, ад лац. aequivocus = двухсэнсоўны)

двухсэнсоўнасць, двухсэнсоўны намёк, выкрутас.

экіпі́раваць

(фр. équiper)

забяспечваць каго-н., што-н. усім неабходным (напр. э. атрад).

эклекты́зм

(фр. éclectisme, ад гр. eklektikos = які выбірае)

механічнае аб’яднанне розных, часта нават супрацьлеглых прынцыпаў, поглядаў, мастацкіх элементаў і г. д.