Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хара́ктар

(гр. charakter = адрознівальная рыса, асаблівасць)

1) сукупнасць псіхічных асаблівасцей чалавека, якія выяўляюцца ў паводзінах (напр. мяккі х.);

2) цвёрдая воля, настойлівасць у дасягненні чаго-н. (напр. чалавек з характарам);

3) уласцівасць чаго-н., якая-н. якасць (напр. артыкул крытычнага характару);

4) мастацкі вобраз, які абагульняе тыповыя рысы пэўнай групы людзей (напр. намаляваць х.).

характары́стыка

(гр. charakteristikos = які адрозніваецца)

1) апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей каго-н. або чаго-н. (напр. трапная х.);

2) апісанне характару, учынкаў якога-н. персанажа ў мастацкім творы;

3) афіцыйны дакумент з водзывам аб службовай, грамадскай дзейнасці каго-н. (напр. х. з месца работы);

4) мат. цэлая частка дзесятковага лагарыфма.

хардко́р

(англ. hard core)

разнавіднасць цяжкай музыкі, якая ўзнікла ў канцы 90-х гадоў XX ст. на аснове альтэрнатыўнай музыкі.

ха́рдлайнер

(англ. hard-liner, ад hard = цвёрды + line = лінія)

прыхільнік жорсткага курсу ў палітыцы, праціўнік кампрамісаў.

хард-ро́к

(англ. hard rock, ад hard = цвёрды + rock = гайдацца)

гучная, энергічная музыка, якая ўяўляе сабой далейшае развіццё рок-н-рола.

хард-ро́кер

(англ. hardrocker)

музыкант, які выконвае музыку хард-рок.

ха́ртыя

(гр. chartion, ад chartes = папера, грамата)

1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (папірус або пергамент), на якім ён напісаны;

2) дакумент важнага грамадска-палітычнага значэння.

хары́зма

(гр. charisma = міласць, боскі дар)

1) выключная адоранасць (аб святых);

2) высокі аўтарытэт, заснаваны на ўменні падначальваць іншых сваёй волі.

хаўбе́к

(англ. half-back, ад half = напалавіну + back = абаронца)

паўабаронца ў футболе і хакеі.

хаўта́йм

(англ. half-time, ад half = напалавіну + time = час)

палавіна гульні ў футбол і хакей (45 мінут).