Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саля́мі

(іт. salame)

гатунак цвёрдай вэнджанай каўбасы.

саля́рый

(лац. solarium, ад sol = сонца)

пляцоўка, абсталяваная для прыняцця сонечных ваннаў (параўн. аэрарый).

са́міт

(англ. summit = літар. вяршыня, ад лац. summus = вышэйшы)

сустрэча, перагаворы кіраўнікоў дзяржаў.

самнамбулі́зм

(фр. somnambulisme, ад лац. somnus = сон + ambulare = хадзіць)

разлад свядомасці, калі чалавек у стане сну аўтаматычна выконвае звычайныя дзеянні (ходзіць, перакладвае рэчы і інш.).

санато́рый

(п.-лац. sanatorius = які вылечвае, ад лац. sanare = лячыць)

лячэбна-прафілактычная ўстанова курортнага тыпу для лячэння і адпачынку.

сана́цыя

(лац. sanatio = лячэнне, аздараўленне)

1) прафілактычныя і лячэбныя мерапрыемствы па аздараўленню поласці рота;

2) экан. сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай папярэдзіць банкруцтва банкаў, трэстаў і інш.

сангві́нік

(ад лац. sanguis, -inis = кроў; жыццёвая сіла)

чалавек, для тэмпераменту якога характэрна рухомасць, жыццярадаснасць, схільнасць да захаплення.

са́ндвіч

(англ. sandwich, ад J. Sandwich = прозвішча англійскага лорда)

дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, каўбасой або сырам паміж імі.

санітары́я

(н.-лац. sanitarius = які датычыць здароўя, ад лац. sanitas = здароўе)

сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ажыццяўленне правіл гігіены, на ахову здароўя насельніцтва.

са́нкцыя

(лац. sanctio = строгая пастанова)

1) зацвярджэнне вышэйшым органам якога-н. акта, што надае яму сілу закона;

2) юр. мера супраць парушэння закона, дагавора, абавязацельства (напр. эканамічныя санкцыі).