манкі́раваць
(фр. manquer)
нядбайна адносіцца да чаго-н., пагарджаць чым-н. (напр. м. заняткамі).
мануа́льны
(лац. manualis = ручны)
мед. які ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук (напр. м-ая тэрапія).
манумента́льны
(лац. monumentalis)
1) велічны, грандыёзны, які ўражвае сваёй велічынёй, магутнасцю (напр. м-ае збудаванне);
2) перан. грунтоўны, глыбокі па зместу (напр. м-ае даследаванне).
манускры́пт
(с.-лац. manuscriptum, ад лац. manus = рука + scribere = пісаць)
рукапіс, пераважна старажытны (на папірусе, пергаменце, паперы).
манья́к
(фр. maniaque, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
чалавек, ахоплены адной неадчэпнай ідэяй.