Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

субсі́дыя

(лац. subsidium)

дапамога ў грашовай або натуральнай форме каму-н.

субстра́т

(лац. substratum = аснова, падкладка)

1) філас. агульная аснова ўсіх працэсаў і з’яў;

2) элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў (параўн. адстрат).

субты́льны

(лац. subtilis)

1) кволы, слабы;

2) далікатны (аб чалавеку).

субці́тр

(фр. subtitre, ад лац. sub = пад + фр. titre = надпіс)

надпіс на ніжняй частцы кадра іншаземнага фільма з перакладам іншамоўнага тэксту на мову, зразумелую гледачам.

сувені́р

(фр. souvenir)

памятны падарунак або пакупка як памяць аб наведванні краіны, горада і г. д.

суверэнітэ́т

(ням. Souveränität, ад фр. souverainité)

поўная незалежнасць дзяржавы ў знешняй і ўнутранай палітыцы.

суверэ́нны

(фр. souverain)

1) незалежны, самастойны (напр. с-ая дзяржава);

2) які ажыццяўляе вярхоўную ўладу (напр. с. правіцель).

суі́нг

(англ. swing = рытм)

стыль джазавай музыкі, характэрнай асаблівасцю якой з’яўляецца сольная імправізацыя, складаны акампанемент, вялікая колькасць выканаўцаў.

суіцы́́д

(фр. suicide, ад лац. sui = сябе + caedere = забіваць)

юр., мед. самазабойства.

суперва́йзер

(англ. supervisor)

арганізатар работ, якія патрабуюць дзеянняў па пэўнай адзінай праграме.