Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́птыка

(гр. optike)

1) раздзел фізікі, які вывучае з’явы і ўласцівасці святла;

2) прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

о́рган

(лац. organum, ад гр. organon = прылада, інструмент)

1) частка арганізма, якая мае пэўную будову і выконвае пэўную функцыю;

2) установа, якая выконвае пэўныя задачы ў той ці іншай галіне грамадскага жыцця (напр. органы народнай адукацыі);

3) друкаванае выданне, якое належыць якой-н. установе або арганізацыі (напр. акадэмічны о.).

о́рдэн

(ням. Orden, ад лац. ordo, -dinis = рад, разрад)

1) знак узнагароды за якія-н. заслугі;

2) каталіцкая манаская або (у сярэднія вякі) рыцарская арганізацыя з пэўным статутам (напр. о. езуітаў, о. мечаносцаў).

о́рдэр

(ням. Order, ад фр. ordre = парадак, загад)

1) пісьмовы загад, распараджэнне, дакумент на выдачу або атрыманне чаго-н. (напр. о. на кватэру, расходны о.);

2) від архітэктурнай кампазіцыі, якая складаецца з вертыкальных і гарызантальных частак.

ост

(гал. oost)

1) усход, усходні напрамак;

2) усходні вецер.

о́фіс

(англ. office, ад лац. officium = абавязак, служба)

кантора, канцылярыя, служба якой-н. фірмы, арганізацыі.

паб

(англ. pub, ад public house = грамадскі дом)

піўная (галоўным чынам у англамоўных краінах).

паблісі́ці

(англ. publicity)

1) вядомасць, папулярнасць, якая дасягаецца публічнымі выступленнямі;

2) рэкламаванне сродкамі масавай інфармацыі.

павільён

(фр. pavillon, ад лац. papilio = шацёр)

1) невялікі лёгкі будынак у парках і іншых людных месцах (напр. гандлёвы п., кветкавы п.);

2) будынак для размяшчэння экспанатаў якой-н. выстаўкі, для правядзення кінаі фотаздымак.

па́гада

(парт. pagode, ад санскр. bhagode = святая)

будыйскі або індуісцкі храм у выглядзе шмат’яруснай вежы ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.