Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

но́рма

(лац. norma)

1) агульнапрыняты, абавязковы ў пэўным асяроддзі парадак, лад чаго-н. (напр. нормы паводзін, этычныя нормы);

2) устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н. (напр. н. выпрацоўкі, н. выпадзення ападкаў).

но́стра-ко́нта

(іт. nostro conto = наш рахунак)

рахунак, які банк мае ў іншым банку (партнёры па дагавору) для ўнясення бягучых сум.

но́та1

(лац. nota = знак, заўвага)

1) умоўны графічны знак для абазначэння музычнага гуку, а таксама сам гэты гук;

2) мн. музычны твор у нотным запісе (напр. папка з нотамі);

3) перан. тон гаворкі, у якім выражаецца пэўнае пачуццё (напр. н. незадавальнення).

но́та2

(лац. nota = знак, заўвага)

афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да ўрада другой (напр. н. пратэсту).

нотабе́не

(лац. nota bene = заўваж добра)

памета NB на палях кнігі, рукапісу, дакумента каля слоў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

но́ўтбук

(англ. notebook = запісная кніжка)

плоскі партатыўны персанальны камп’ютэр з вадкакрышталічным дысплеем.

ноў-ха́у

(англ. know-how, ад know = ведаць + how = як)

1) сукупнасць тэхнічных ведаў і вопыту, неабходных для ажыццяўлення якога-н. вытворчага працэсу; кампетэнцыя, набытая працяглым вопытам;

2) камерцыйная, тэхнічная, тэхналагічная інфармацыя ў выглядзе спецыяльнай тэхнічнай дакументацыі, вытворчага вопыту.

нувары́ш

(фр. nouverau riche = новы багач)

асоба, якая спрытна і лоўка абагацілася на спекуляцыях.

нуды́зм

(фр. nudisme, ад лац. nudus = голы)

прапаганда культу аголенага цела.

ну́нцый

(лац. nuntius)

пастаянны дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы пры ўрадзе якой-н. дзяржавы.