Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сты́кер

(англ. sticker, ад stick = наклейваць)

этыкетка, ярлык, якія наклейваюцца на тавар.

стылі́ст

(фр. styliste, ад гр. stylos = палачка для пісьма)

чалавек, які валодае майстэрствам літаратурнага стылю, піша добрым стылем.

стыль

(фр. style, ад гр. stylos = палачка для пісьма)

1) сукупнасць характэрных прымет мастацкага афармлення пэўнага часу або пэўнага напрамку (напр. гатычны с.);

2) прыём, спосаб, метад работы або паводзін (напр. с. кіраўніцтва);

3) сукупнасць моўных прыёмаў пісьменніка або літаратурнага твора, жанру (напр. публіцыстычны с.);

4) спосаб летазлічэння (напр. стары с., новы с.).

сты́мул

(лац. stimulus = літар. востраканцовы кій, якім паганялі жывёл)

прычына, якая заахвочвае да работы, да дзейнасці (напр. матэрыяльныя стымулы).

стымуля́цыя

(лац. stimulatio)

паскарэнне або ўзмацненне развіцця, актывізацыя дзейнасці чаго-н. (напр. с. росту раслін, с. дзейнасці сардэчнай мышцы).

стыпе́ндыя

(лац. stipendium = плата)

штомесячная грашовая дапамога студэнтам, аспірантам і навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

стыхі́я

(гр. stoicheion)

1) адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра, агонь) у антычнай філасофіі;

2) з’явы прыроды, якія праяўляюцца як магутная разбуральная сіла (напр. марская с.);

3) перан. неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі (напр. с. інфляцыі);

4) перан. прывычнае асяроддзе (напр. свая с.).

стэ́ла

(лац. stela, ад гр. stele = слуп)

вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (мемарыяльная, надмагільная) з надпісам або рэльефнымі выявамі.

стэнагра́ма

(ад гр. stenos = вузкі, цесны + gramma = знак, рыса)

запіс вуснай мовы (прамовы, лекцыі і інш.) пры дапамозе асобай сістэмы знакаў і скарочаных слоў і спалучэнняў.

стэрыліза́цыя

(фр. sterilisation, ад лац. sterilis = бясплодны)

1) знішчэнне мікраарганізмаў пры дапамозе высокай тэмпературы ці хімічных рэчываў;

2) штучнае абясплоджванне.