Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стратасфе́ра

(ад лац. stratum = слой + sphaira = піар)

слой зямной атмасферы, размешчаны над трапасферай, на вышыні ад 8 — 16 да 55 км.

стратацы́д

(ад лац. stratum = слой + caedere = забіваць)

знішчэнне насельніцтва па прымеце прыналежнасці да пэўнага слою грамадства (кулацтва, купецтва, дваранства, інтэлігенцыі і г. д.).

стратэ́гія

(гр. strategia, ад stratos = войска + ago = вяду)

1) навука аб вядзенні вайны, майстэрства вядзення вайны (параўн. тактыка 1);

2) перан. майстэрства кіраўніцтва, заснаванае на доўгатэрміновых прагнозах.

структу́ра

(лац. structura)

1) узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак чаго-н.; будова (напр. с. глебы, с. слова);

2) устройства, арганізацыя (напр. с. кіравання).

стры́нгер

(англ. stringer)

карэспандэнт, які працуе ў небяспечных умовах.

стрыпты́з

(англ. striptease, ад strip = знімаць + tease = дражніць)

эратычнае танцавальнае выступленне з паступовым распрананнем танцоўшчыцы ці танцоўшчыка.

стрыпты́з-бі́знес

(ад англ. striptease = стрыптыз + business = бізнес)

бізнес, звязаны з арганізацыяй і дэманстрацыяй стрыптызу і іншых эстрадна-эратычнах шоу.

стрэс

(англ. stress)

стан напружання арганізма, які ўзнікае пад уплывам моцных уздзеянняў (холаду, голаду, псіхічных і фізічных траўм).

стрэ́тчынг

(англ. stretching = расцягванне)

комплекс фізічных практыкаванняў для расцягвання пэўных частак цела, пры якім чаргуюцца напружанне і расслабленне розных мышцаў.

сту́дыя

(іт. studio = старанне, вывучэнне)

1) майстэрня мастака або скульптара;

2) школа для падрыхтоўкі мастакоў або артыстаў;

3) спецыяльна абсталяванае памяшканне для вядзення радыё- і тэлеперадач, для фота- і кіназдымак.