Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штрэйкбрэ́хер

(ням. Streikbrecher, ад Streik = забастоўка + brechen = ламаць)

асоба, якая ідзе на працу ў час забастоўкі і гэтым самым перашкаджае яе правядзенню.

штудзі́раваць

(ням. studieren, ад лац. studere = вучыцца, старанна займацца)

старанна вывучаць што-н.

шту́ка

(польск. sztuka, ад с.-в.-ням. stücke = кавалак)

1) асобная рэч, прадмет з шэрагу аднародных (напр. некалькі штук яблыкаў);

2) рулон тканіны (напр. ш. палатна);

3) перан. выхадка, выбрык, незвычайны ўчынак (напр. устроіць штуку).

штурм

(ням. Sturm)

1) рашучая атака крэпасці, горада, апорнага пункта або ўмацаванай пазіцыі праціўніка;

2) перан. рашучыя дзеянні, накіраваныя на дасягненне чаго-н. (напр. ш. космасу, ш. навукі).

штэ́кер

(ням. Stecker)

металічны кантактны стрыжань, які служыць аднаполюснай вілкай штэпсельнага (гл. штэпсель) злучэння.

штэ́мпель

(ням. Stempel)

пячатка з выпуклым адваротным надпісам або малюнкам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай.

штэ́псель

(ням. Stöpsel)

прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым корпусе для падключэння ў электрычную сетку прыбораў.