Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

форс

(фр. force = сіла, вага, значэнне)

самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць прысутных раскошай, манерамі і інш.

фо́рсінг

(англ. forcing, ад force = нагнятаць)

фарсіраваны бой у боксе, які характарызуецца безупыннымі атакамі.

фо́ртэль

(польск. fortel, ад ням. Vorteil)

выхадка, выбрык.

фо́рум

(лац. forum = плошча)

масавы прадстаўнічы сход, з’езд (напр. ф. вучоных).

фотагені́чны

(ад гр. phos, -otos = святло + genos = род, паходжанне)

які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку, кінаплёнцы (напр. ф. твар).