Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

факсі́міле

(лац. fac simile = рабі падобнае)

дакладная копія рукапісу, дакумента, малюнка, чыйго-н. подпісу пры дапамозе фотамеханічнай рэпрадукцыі.

факт

(лац. factum = зробленае)

1) сапраўдны, нявыдуманы выпадак, з’ява, здарэнне;

2) рэальнасць, рэчаіснасць, наяўнасць чаго-н.

фа́ктар

(лац. factor = які робіць, стварае)

рухальная сіла, прычына якога-н. працэсу, якая вызначае яго характар або асобныя рысы (напр. ф. нечаканасці, ф. часу).

факто́рынг

(англ. factoring)

разнавіднасць пасрэдніцкай дзейнасці, пры якой кампанія-пасрэднік за пэўную плату атрымлівае ад прадпрыемства права сыскаць ад пакупнікоў і залічыць на свой рахунак належную яму суму грошай.

факту́ра

(лац. factura = апрацоўка, будова)

1) характар апрацоўкі, які вызначае знешні выгляд тканіны, скуры і іншых матэрыялаў (напр. ф. мармуру, ф. шкла);

2) своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва (напр. ф. верша, ф. жывапісу);

3) кам. рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

факультаты́ўны

(лац. facultativus = магчымы)

неабавязковы, дадатковы (напр. ф. курс лекцый).

факультэ́т

(ням. Fakultät, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць)

аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе выкладаецца курс навуковых дысцыплін па пэўнай спецыяльнасці.

фалія́нт

(ням. Foliant, ад лац. folium = ліст)

1) кніга фарматам у палавіну папяровага аркуша;

2) тоўстая кніга вялікага фармату.

фальсіфіка́цыя

(с.-лац. falsification, ад лац. falsificare = падрабляць)

1) падробліванне, скажэнне, падмена чаго-н. з мэтай выдаць за сапраўднае (напр. ф. дакументаў);

2) падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка.

фальста́рт

(англ. false start = няправільны старт)

сп. старт, узяты кім-н. з удзельнікаў спаборніцтва раней, чым патрэбна.