Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

некрафілі́я

(ад гр. nekros = мёртвы + phileo = люблю)

палавая ненармальнасць, сексуальная цяга да трупаў.

некрафо́бія

(н.-лац. necrophobia, ад гр. nekros = мёртвы + phobos = страх)

неадольная боязь трупаў і пахавальных рэчаў.

некро́паль

(гр. nekcropolis, ад гр. nekros = мёртвы + роlis = горад)

1) вялікі могільнік у краінах Старажытнага Усходу і антычным свеце;

2) месца, дзе пахаваны славутыя людзі.

не́та

(іт. netto = літар. чысты)

1) вага тавару без упакоўкі (параўн. брута 1);

2) цана тавару, даход з вылікам скідак, расходаў (параўн. брута 2).

неўралгі́я

(ад гр. neuron = нерв + algos = боль)

прыступ болю, які развіваецца пры запаленні якога-н. нерва.

неўрастэні́я

(ад гр. neuron = нерв + asteneia = слабасць)

функцыянальнае расстройства нервовай сістэмы, якое выклікаецца галоўным чынам ператамленнем.

неўро́з

(н.-лац. neurosis, ад гр. neuron = нерв)

функцыянальнае нервова-псіхічнае захворванне, якое развіваецца пад уплывам цяжкіх перажыванняў, стрэсаў, псіхічнага перанапружання і інш.