Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраклі́мат

(ад гр. mikros = малы + klima, -atos = нахіл)

1) клімат невялікага ўчастка пэўнага геаграфічнага ландшафту, абумоўлены асаблівасцямі мясцовасці (параўн. макраклімат);

2) перан. узаемаадносіны, умовы працы ў невялікім калектыве, у сям’і.

мікрако́смас

(ад гр. mikros = малы + kosmos = Сусвет)

свет малых велічынь (атамаў, малекул) у адрозненне ад свету велічынь планетарнага і зорнага характару (параўн. макракосмас).

мікрапрацэ́сар

(англ. microprocessor, ад гр. mikros = — малы + англ. processor = працэсар)

інф. устройства для апрацоўкі інфармацыі, якое праграмна кіруецца і прымяняецца ў камп’ютэрах.

мікрараён

(ад гр. mikros = малы + фр. rayon = раён)

структурная адзінка сучаснай забудовы горада, дзе, акрамя жылых будынкаў, размешчаны гандлёвыя пункты, установы культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва і інш. (параўн. макрараён).

мікраска́нер

(англ. microscanner, ад гр. mikros = малы + англ. scanner = сканер)

партатыўны апарат для чытання мікрафотаграфічнага здымка тэксту і ілюстрацый кнігі, брашуры.

мікрафо́н

(фр. microphone, ад гр. mikros = малы + phone = гук)

прыбор, які пераўтварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на адлегласць або для ўзмацнення іх.

мікро́бы

(ад гр. mikros = малы + bios = жыццё)

найдрабнейшыя, пераважна аднаклетачныя арганізмы, бачныя толькі пад мікраскопам.

міксбо́рдэр

(англ. mixborder, ад mix = змешваць + border = край)

шматрадковая пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падбор якіх забяспечвае бесперапыннае цвіценне ад ранняй вясны да позняй восені.

мі́ксер

(англ. mixer)

механічны або электрычны апарат для хуткага змешвання, збівання чаго-н. (крэмаў, кактэйляў, мусаў і інш.).

міксту́ра

(лац. mixtura = сумесь)

вадкае лякарства з сумесі некалькіх рэчываў (напр. м. ад кашлю).