Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мафіёзі

(іт. mafiosi)

член мафіі.

ма́фія

(іт. mafia)

1) тайная злачынная арганізацыя, якая мае пэўную структуру і характарызуецца сістэмай жорсткага падначалення яе верхаводу;

2) група асоб, якая карыстаецца любымі сродкамі і метадамі для дасягнення ўласных, карыслівых інтарэсаў (напр. гандлёвая м.).

махіна́цыя

(лац. machinatio = хітрыкі)

несумленны спосаб дасягнення чаго-н.; хітры прыём, жульніцтва.

махлява́ць

(польск. machlować, ад ням. makeln)

жульнічаць, ашукваць з мэтай нажывы.

мацыён

(ням. Motion, ад лац. motio, -onis = рух)

прагулка з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку (напр. вячэрні м.).

машына́льны

(фр. machinal, ад лац. machina = механізм)

міжвольны, аўтаматычны (напр. м. адказ, м. жэст).

маэ́стра

(іт. maestro = настаўнік, майстар)

1) ганаровая назва буйных дзеячаў у розных галінах мастацтва (кампазітараў, дырыжораў, жывапісцаў);

2) званне, якое прысвойваецца выдатным шахматыстам.

мегаба́йт

(англ. megabyte)

адзінка вымярэння аб’ёму памяці камп’ютэра, роўная 2²⁰ (10⁶) байт.

мегафо́н

(ад гр. megas = вялікі + phone = гук)

рупар для ўзмацнення голасу.

меге́ра

(гр. Megaira = імя адной з трох багінь помсты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. злая, сварлівая жанчына.