маніфеста́цыя
(фр. manifestation, ад лац. manifestare = рабіць яўным, паказваць)
1) масавае вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці або пратэсту;
2) разм. дзеянне каго-н., якое выяўляе яго адносіны да каго-н., чаго-н.
ма́нія
(гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. вялікасці);
2) перан. моцная цяга да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).
маніяка́льны
(фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
звязаны з маніяй (напр. м. стан, мая ідэя).
манкі́раваць
(фр. manquer)
нядбайна адносіцца да чаго-н., пагарджаць чым-н. (напр. м. заняткамі).
мануа́льны
(лац. manualis = ручны)
мед. які ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук (напр. м-ая тэрапія).
манумента́льны
(лац. monumentalis)
1) велічны, грандыёзны, які ўражвае сваёй велічынёй, магутнасцю (напр. м-ае збудаванне);
2) перан. грунтоўны, глыбокі па зместу (напр. м-ае даследаванне).
манускры́пт
(с.-лац. manuscriptum, ад лац. manus = рука + scribere = пісаць)
рукапіс, пераважна старажытны (на папірусе, пергаменце, паперы).
манья́к
(фр. maniaque, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
чалавек, ахоплены адной неадчэпнай ідэяй.
мара́зм
(гр. marasmos = знясіленне)
1) стан поўнага ўпадку псіхафізічнай дзейнасці (напр. старэчы м.);
2) перан. маральны ўпадак, разлажэнне (упасці ў м.).
маралізава́ць
(фр. moraliser, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)
прапаведаваць строгую мараль, павучаць.