Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэфле́ксія

(лац. reflexio = адлюстраванне)

роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.

рэфо́рма

(фр. réforme, ад лац. reformare = пераўтвараць)

пераўтварэнне, перабудова чаго-н. без змены асноў існуючай структуры (напр. аграрная р., р. правапісу).

рэцірава́цца

(фр. se retirer)

1) уст. адступіць у час баявых дзеянняў (аб войсках);

2) перан. адысці, знікнуць (напр. своечасова р.).

рэцыдыві́ст

(фр. récidiviste, ад лац. recidivus = які вяртаецца)

асоба, якая пасля адбывання пакарання за злачынства паўторна зрабіла злачынства.

рэцыды́ў

(фр. récidive, ад лац. recidivus = які вяртаецца)

1) паўторнае праяўленне якой-н. з’явы пасля таго, як яна здавалася, знікла;

2) новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек быццам бы паправіўся;

3) паўторна зробленае злачынства асобай, якая была пакарана.

рэцэнзе́нт

(лац. recensens, -ntis = які пераглядае, даследуе)

аўтар рэцэнзіі.

рэцэ́нзія

(лац. recensio = разгляд)

крытычны водзыў, ацэнка мастацкага, навуковага, публіцыстычнага твора, спектакля, кінафільма і інш.

рэцэпі́са

(фр. récepissé, ад лац. recipere = атрымліваць)

распіска, якая пацвярджае атрыманне тавараў.

рэцэ́пт

(лац. receptum = прыняты, узяты)

1) прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення;

2) спосаб прыгатавання чаго-н. (напр. р. марынавання);

3) перан. настаўленне, парада, як дзейнічаць (напр. няма гатовых рэцэптаў на ўсе выпадкі жыцця).

рэцэ́сія

(лац. recessio = адступленне)

экан. спад вытворчасці або запавольванне тэмпаў яе росту.