Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эфе́кт

(лац. effectus = дзеянне)

1) вынік якога-н. дзеяння (напр. эканамічны э., э. лячэння);

2) моцнае ўражанне ад каго-н., чаго-н. (напр. зрабіць э.);

3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр. светлавы э., шумавы э.).

эфе́ктны

(гр. effectus = дзеянне)

які стварае ўражанне, разлічаны на тое, каб стварыць эфект 2 (напр. э-ае відовішча, э. гарнітур).

эфекты́ўны

(лац. effectivus)

які прыводзіць да патрэбных вынікаў, дзейсны (напр. э. метад).

эфеме́рны

(гр. ephemeros = аднадзённы)

1) мімалётны, недаўгавечны (напр. э-ае існаванне);

2) уяўны, невыканальны (напр. э-ая задума, э-ыя надзеі).

эфі́р

(гр. aither)

1) хім. бясколерная лятучая вадкасць з рэзкім пахам, якая ўтвараецца пры злучэнні спірту з кіслотамі і выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі, прамысловасці (напр. этылавы э.);

2) самы верхні чысты і празрысты слой паветра, дзе, паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, размяшчаюцца багі;

3) вобразная назва асяроддзя, дзе распаўсюджваюцца радыёхвалі;

выйсці ў эфір — пачаць перадачы па радыё.

эцю́д

(фр. étude)

1) эскізная замалёўка часткі будучага жывапіснага твора, выкананая з натуры (напр. э. да карціны);

2) вучэбнае маляванне з натуры (напр. пайсці на эцюды);

3) музычны твор віртуознага характару (напр. эцюды Шапэна);

4) невялікі твор літаратурнага, навуковага характару, прысвечаны аднаму пытанню;

5) практыкаванне ў музычнай, тэатральнай, шахматнай тэхніцы (напр. рашыць шахматны э.).

эшафо́т

(фр. échafaud)

памост для пакарання смерцю;

узысці на эшафот — прынесці ў ахвяру жыццё.