Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спічра́йтэр

(англ. speechwriter, ад speech = прамова + writer = які піша)

той, хто піша тэксты прамоў для высокапастаўленых асоб дзяржавы.

сплін

(англ. spleen, ад гр. splen = селязёнка)

сумны настрой, апатыя, хандра.

спо́йлер

(англ. spoiler)

засцерагальная дэталь на кузаве аўтамабіля.

спо́нсар

(англ. sponsor)

асоба або арганізацыя, якія фінансуюць пэўнае мерапрыемства як з мэтай яго падтрымкі, так і для рэкламы ўласнай дзейнасці.

спо́ртынг

(англ. sporting)

від стралковага спорту, стральба з гладкаствольных ружжаў па рухомых мішэнях.

спот

(англ. spot)

біржавая здзелка на наяўны тавар з неадкладнай аплатай.

спо́ўксмен

(англ. spokesman, ад speak = гаварыць + man = чалавек)

прадстаўнік якой-н. афіцыйнай асобы, які публічна выражае яе пазіцыю па тых ці іншых пытаннях.

спрынт

(англ. sprint)

спаборніцтва на кароткія дыстанцыі ў лёгкаатлетычным бегу, катанні на каньках, у веласіпедным спорце, плаванні і інш.

спры́нтэр

(англ. sprinter)

спартсмен, які спецыялізуецца ў спрынце (параўн. стаер 1).

спу́нінг

(англ. spooning)

вучэбная грабная аднамесная лодка.