Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыяле́ктыка

[гр. dialektike (techne) = майстэрства весці размову, спрэчку]

1) філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення, навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства ў іх вечным руху і зменах;

2) працэс руху, развіцця чаго-н. (напр. д. падзей).

дыяло́г

(гр. dialogos)

1) размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі;

2) перан. перагаворы, абмен меркаваннямі (напр. у палітыцы).

дыяметра́льны

(лац. diametralis, ад гр. diametros = папярочнік)

1) які дзеліць папалам па лініі дыяметра (напр. д-ая плоскасць);

2) перан. поўны, крайні (напр. дая процілегласць).

дыяне́тыка

(англ. dianetics, ад гр. dianoetikos = разважны)

арыгінальная методыка духоўнага вылячэння, заснаваная на спробе ўзнавіць у памяці чалавека ўсе перажытыя ім раней жыцці і падзеі, падвергнуўшы іх пераасэнсаванню.

дыяпазіты́ў

(фр. diapositive, ад гр. dia = праз + лац. positivus = дадатны)

фатаграфічны здымак на шкле або празрыстай плёнцы для праекцыйнага апарата.

дыяпазо́н

[лац. diapason, ад гр. dis pason (chordon) = праз усе (струны)]

1) гукавы аб’ём (інтэрвал паміж самым нізкім і самым высокім гукамі), даступны якому-н. музычнаму інструменту або пеўчаму голасу (напр. д. скрыпкі, тэнаравы д.);

2) перан. аб’ём, ахоп ведаў, інтарэсаў і г. д. (напр. шырокі д. ведаў, творчы д. артыста).

дыяра́ма

(ад гр. dia = праз + horama = відовішча)

1) карціна вялікіх памераў з аб’ёмным пярэднім планам — макетамі будынкаў, дрэў, фігур і інш.;

2) карціна, напісаная з абодвух бакоў празрыстага матэрыялу і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

дыя́спара

(гр. diaspora = рассейванне)

сукупнасць прадстаўнікоў якога-н. народа, якія жывуць за межамі бацькаўшчыны ў новым раёне пасялення.

дыятэ́з

(гр. diathesis)

мед. схільнасць арганізма да некаторых захворванняў, напр. да праяўленняў алергіі.

дыяфі́льм

(англ. diafilm, ад гр. dia = праз + англ. film = фільм)

фільм, састаўлены з дыяпазітываў.