Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сноўбо́рдынг

(англ. snowboarding)

від горналыжнага спорту, скорасны спуск на пластыкавай дошцы.

со́ла

(іт. solo, ад лац. solus = толькі адзін)

музычны твор або яго частка, прызначаныя для выканання адным музыкантам, спеваком, танцорам, а таксама выкананне, такога твора адным чалавекам (напр. с. для скрыпкі).

сорт

(фр. sorte, ад лац. sors, -rtis = частка, разнавіднасць)

1) тое, што і гатунак 1;

2) разнавіднасць якой-н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду каштоўнымі якасцямі (напр. высокаўраджайны с. пшаніцы).

со́ул

(англ. soul)

стыль рок-музыкі.

со́цыум

(лац. socium = агульнае, сумеснае)

філас. калектыў людзей, які характарызуецца агульнасцю сацыяльнага, эканамічнага і культурнага жыцця.

спаге́цці

(іт. spaghetti)

выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе доўгіх ніцей, якія адварваюцца цалкам.

спа́зма

(гр. spasma)

сутаргавае скарачэнне мышцаў (напр. с. сціснула горла).

спанта́нны

(лац. spontaneus = адвольны)

выкліканы ўнутранымі прычынамі, без знешніх уздзеянняў (напр. сае развіццё, с. працэс).

спарады́чны

(лац. sporadicus, ад гр. sporadikos)

адзінкавы, не рэгулярны, выпадковы (напр. с-ая з’ява).

спа́рынг

(англ. sparring)

трэніровачны бой баксёраў перад спаборніцтвам; вольны бой.