Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыстрыб’ю́тар

(англ. distributor)

фірма-пасрэднік або прыватная асоба, якая займаецца аптовымі закупкамі тавараў з мэтай продажу іх рознічным фірмам і магазінам.

дысцыплі́на

(лац. disciplina = навучанне)

1) абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне ўстаноўленым правілам (напр. воінская д., працоўная д.);

2) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).

дыфама́цыя

(лац. diffamatio = ганьбаванне)

выказванне ў сродках масавай інфармацыі сапраўдных або лжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна або ўстановы, арганізацыі.

дыферэнцыя́цыя

(фр. différentiation, ад лац. differentia = розніца, адрозненне)

раздзяленне, расчляненне чаго-н. на асобныя разнародныя часткі, формы і ступені (напр. д. паняццяў, сацыяльная д. грамадства).

дыфіра́мб

(гр. dithyrambos)

1) урачыстая песня ў гонар бога Дыяніса ў старажытных грэкаў;

2) перан. перабольшаная пахвала, непамернае ўсхваленне (напр. спяваць дыфірамбы каму-н.).

дыябе́т

(гр. diabetes)

хвароба, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў і суправаджаецца выдзяленнем вялікай колькасці мачы (напр. цукровы д.).

дыя́гназ

(гр. diagnosis = распазнаванне)

вызначэнне хваробы на падставе абследавання хворага.

дыягра́ма

(гр. diagramma = малюнак, фігура)

графічны малюнак, які наглядна паказвае суадносіны якіх-н. велічынь (напр. д. росту будаўніцтва).

дыя́кан

(гр. diakonos)

ніжэйшае духоўнае званне, памочнік свяшчэнніка пры адпраўленні царкоўнай службы.

дыяле́кт

(гр. dialektos)

разнавіднасць агульнанароднай (нацыянальнай) мовы, на якой гаворыць насельніцтва якой-н. мясцовасці (напр. паўднёва-заходні д. беларускай мовы).