Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фон1

(фр. fond, ад лац. fondus = аснова)

1) асноўны колер карціны (напр. светлы ф.);

2) задні план карціны або таго, што мы бачым (напр. дом на фоне мора);

3) перан. агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца (напр. агульны ф. падзей).

фон2

(гр. phone = гук)

пабочны шум, трэск, якім часам суправаджаецца радыёперадача, дэманстрацыя кінафільма, тэлефонная размова і інш.

фонд

(фр. fond, ад лац. fondus = аснова)

1) рэсурсы, запасы, рэзервы чаго-н. (напр. зямельны ф., насенны ф., жыллёвы ф.);

2) грашовыя сродкі, прызначаныя для якой-н. мэты (напр. ф. заработнай платы, ф. матэрыяльнага заахвочвання).

фо́ра

(іт. fuora)

1) выгук усхвалявання ў італьянскім тэатры, якім просяць паўтарыць нумар праграмы;

2) перавага, ільгота, якая даецца больш слабому ўдзельніку спаборніцтва;

даць фору — пераўзысці, апярэдзіць каго-н. у чым-н.

фо́рвард

(англ. forward = літар. пярэдні)

гулец нападзення ў футболе, хакеі і некаторых іншых спартыўных гульнях.

форд

[англ. ford, ад H. Ford = прозвішча амерыканскага аўтамабільнага прамыслоўца (1863 — 1947) ]

марка легкавых і грузавых аўтамабіляў, якія выпускаюць заводы амерыканскага канцэрна «Форд Моторс».

фо́рзац

(ням. Vorsatz)

палігр. падвойны ліст шчыльнай паперы, які злучае вокладку і кніжны блок.

форс

(фр. force = сіла, вага, значэнне)

самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць прысутных раскошай, манерамі і інш.

фо́рсінг

(англ. forcing, ад force = нагнятаць)

фарсіраваны бой у боксе, які характарызуецца безупыннымі атакамі.

фо́ртэль

(польск. fortel, ад ням. Vorteil)

выхадка, выбрык.