Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэ́квіем

(лац. requiem, ад requies = спакой)

1) музычны твор жалобнага характару;

2) памінальнае каталіцкае набажэнства.

рэквізі́т

(лац. requisitus = неабходны)

1) сукупнасць сапраўдных або бутафорскіх прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў тэатральнай пастаноўцы;

2) неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы і інш.), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.

рэ́кет

(англ. racket, ад rack = мучыць, катаваць)

буйны шантаж, вымагальніцтва шляхам пагроз і гвалту.

рэкеці́р

(англ. racketeur)

чалавек, які займаецца рэкетам, шантажыст.

рэкла́ма

(фр. réclame, ад лац. reclamare = крычаць)

1) аб’ява, паведамленне аб якім-н. мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнуць увагу гледачоў, пакупнікоў, спажыўцоў;

2) распаўсюджванне звестак аб кім-н., каб стварыць папулярнасць.

рэклама́цыя

(лац. reclamatio = пярэчанне, неадабрэнне)

заява пакупніка з патрабаваннем пакрыць расходы і аплаціць страты з прычыны дрэннай якасці прысланага тавару.

рэко́рд

(англ. record)

найлепшы вынік, дасягнуты ў якой-н. галіне, напр. у працы, спорце.

рэ́крутынг

(англ. recruiting)

наём рабочай сілы (пераважна для работы за мяжой) праз спецыяльныя агенцтвы.

рэ́ктар

(лац. rector = кіраўнік)

кіраўнік вышэйшай навучальнай установы.

рэлі́гія

(лац. religio)

1) форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш.);

2) адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці (будызм, іслам, хрысціянства).