Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флама́стэр

(англ. flowmaster, ад flow = цячы + master = мастак)

карандаш, у якім пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.

флегма́тык

(гр. phlegmatikos)

чалавек, які па сваім тэмпераменце характарызуецца марудлівасцю, спакоем, слабым праяўленнем пачуццяў.

флірт

(англ. flirt)

какецтва, лёгкае заляцанне.

фло́пі-дыск

(англ. floppy disk)

тое, што і дыскета.

фло́ра

(н.-лац. flora, ад лац. Flora = імя багіні кветак і вясны ў старажытнарымскай міфалогіі)

сукупнасць усіх відаў раслін якой-н. мясцовасці або геалагічнага перыяду (параўн. фауна).

флюі́ды

(лац. fluidus = цякучы)

1) вадкі або газападобны кампанент магмы;

2) знешне незаўважныя токі, якія вылучаюцца кім-н. або чым-н. (напр. ф. дабра).

фля́ер

(англ. flayer = літар. які лятае)

конь, які дасягнуў на скачках найбольшай хуткасці на кароткіх дыстанцыях (параўн. стаер 2).

фо́кус1

(лац. focus = ачаг)

1) пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў, якія падаюць на аптычную сістэму паралельным пучком;

2) пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць;

3) перан. цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей.

фо́кус2

(ням. Hokuspokus)

1) лоўкі прыём, заснаваны на падмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту (напр. картачны ф.);

2) мн. хітрыкі, выкрутасы; капрызы, прычуды (напр. выкідваць фокусы).

фолк-ро́к

(англ. folk-rock)

напрамак у рок-музыцы, заснаваны на апрацоўцы народных мелодый.