Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скетч

(англ. sketch = эскіз)

невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

скінхэ́д

(англ. skinhead, ад skin = скура + head = галава)

член маладзёжнай групоўкі, агрэсіўна настроенай па адносінах да людзей іншых рас і нацыянальнасцей; знешне адрозніваецца паголенай галавой.

склеро́з

(гр. sklerosis = зацвярдзенне)

зацвярдзенне тканак або органа, выкліканае старэннем і адміраннем дзейных клетак і заменай іх злучальнай тканкай (напр. с. сасудаў, с. мозгу).

скотч

(англ. scotch = надрэз)

клейкая празрыстая стужка для канцылярскіх, гаспадарчых патрэб.

скраб

(англ. scrub)

касметычны сродак для глыбокага ачышчэння скуры.

скрупулёзны

(лац. scrupulosus)

вельмі акуратны, дакладны да дробязей (напр. с-ае даследаванне).

ску́тэр

(англ. scooter, ад scoot — бегчы)

аднамесная пласкадонная спартыўная лодка з падвесным маторам.

слайд

(англ. slide)

1) фатаграфічны здымак на шкле або празрыстай плёнцы для праекцыйнага ліхтара;

2) рухомае сядзенне для грабца ў гоначнай лодцы.

сла́ксы

(англ. slacks)

шырокія штаны з лёгкай тканіны.

сла́лам

(нарв. slalom)

скарасны спуск з гор на лыжах па вельмі звілістай дарожцы як від горналыжнага спорту.