Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпаці́раваць

(фр. épater)

уражваць, здзіўляць незвычайнымі паводзінамі, скандальнымі ўчынкамі, парушэннем агульнапрынятых норм і правіл.

эпіго́н

(фр. épigone, ад гр. epigonos = нашчадак)

паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў і нічога не ўносіць новага сам.

эпігра́ма

(гр. epigramma = надпіс)

кароткі сатырычны верш, у якім дасціпна высмейваецца пэўная асоба ці грамадская з’ява.

эпідэ́мія

(гр. epidemia, ад ері = на, сярод + demos = народ)

1) шырокае распаўсюджанне якой-н. інфекцыйнай хваробы (напр. э. грыпу);

2) перан. хуткае пашырэнне чаго-н. (напр. э. рок-музыкі).

эпізо́д

(фр. épisode, ад гр. episodion = устаўка, дадатак)

1) выпадак, здарэнне, адзін з момантаў у ходзе падзей (напр. э. гісторыі, э. бою);

2) адносна закончаная частка мастацкага твора (напр. э. з рамана).

эпіле́псія

(гр. epilepsia)

хранічная хвароба галаўнога мозгу, якая выклікае сутаргавыя прыступы са стратай прытомнасці; падучая хвароба.

эпіло́г

(гр. epilogos, ад ері = пасля + logos = слова)

1) заключная частка літаратурнага твора, у якой паведамляецца пра далейшы лёс герояў;

2) заключная сцэна ў оперы;

3) перан. завяршэнне, развязка чаго-н.

эпісталя́рны

(фр. épestolaire, ад лац. epistola < гр. epistole = пісьмо)

1) які датычыць літаратурных твораў, напісаных у форме пісем (напр. э. раман, э. стыль);

2) які з’яўляецца сукупнасцю чыіх-н. пісем (напр. э-ая спадчына Янкі Купалы).

эпіта́фія

[гр. epitaphios (logos) = надмагільнае слова]

1) надпіс на надмагільнай пліце;

2) кароткі верш, напісаны з выпадку чыёй-н. смерці.

эпіцэ́нтр

(п.-лац. epicentrum, ад гр. ері = над + kentron = цэнтр)

1) вобласць на паверхні Зямлі, размешчаная непасрэдна над ачагом землетрасення або выбуху;

2) перан. месца, дзе з найбольшай сілай праяўляецца якая-н. з’ява, падзея (напр. э. пажару, у эпіцэнтры падзей).