Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эне́ргія

(гр. energeia = дзеянне, дзейнасць)

1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу (напр. сонечная э., ядзерная э.);

2) рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты (напр. працаваць з энергіяй).

энтрапі́я

(гр. entropia, ад en = унутр + trope = паварот, пераўтварэнне)

1) фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавы стан цела або сістэмы цел;

2) інф. мера няпэўнасці сітуацыі з канчатковым або цотным лікам зыходаў.

энтузія́зм

(гр. enthusiasmos)

высокая ступень натхнення, душэўны ўздым (напр. працоўны э.).

энтузія́ст

(гр. enthusiastes = натхнёны)

чалавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны якой-н. ідэяй (напр. э. навукі).

энцыклапеды́зм

(фр. encyclopédisme, ад лац. encyclopaedia < гр. enkyklopaedia = круг ведаў)

усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

энцыклапе́дыя

(фр. encyclopédie < лац. encyclopaedia, ад гр. enkyklopaedia = круг ведаў)

навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў.

энцы́кліка

(н.-лац. encyclica, ад гр. enkyklios = кругавы)

афіцыйнае пасланне папы рымскага да ўсіх католікаў або да вернікаў якой-н. адной краіны па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і інш.

эпапе́я

(гр. еророііа)

1) вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі;

2) перан. шэраг значных падзей, якія ўтвараюць адно цэлае (напр. э. партызанскай барацьбы).

э́пас

(гр. epos = слова, апавяданне)

1) гераічныя народныя паданні (напр. былінны э.);

2) адзін з трох асноўных родаў мастацкай літаратуры (побач з драмай і лірыкай); апавядальныя творы (напр. раман — адзін з жанраў эпасу).

эпата́ж

(фр. épatage)

скандальная выхадка; паводзіны, якія парушаюць агульнапрынятыя нормы і правілы.