Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дынамі́зм

(фр. dynamisme, ад гр. dynamis = сіла)

насычанасць дзеяннем, багацце дынамікі 3 у чым-н. (напр. д. сюжэта).

дына́міка

(гр. dynamikos = моцны)

1) раздзел механікі, які вывучае законы руху цел у залежнасці ад сіл, што дзейнічаюць на іх;

2) ход развіцця якой-н. з’явы (напр. д. падзей);

3) наяўнасць руху, дзеяння ў чым-н. (напр. танец поўны дынамікі).

дына́стыя

(фр. dynastie, ад гр. dynasteia = панаванне)

1) рад манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго на троне;

2) перан. прадстаўнікі некалькіх пакаленняў аднаго роду, якія прысвяцілі сябе пэўнай галіне дзейнасці (напр. д. будаўнікоў).

дыплама́т

(фр. diplomate, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для афіцыйных зносін з прадстаўнікамі замежных дзяржаў;

2) перан. чалавек, які дабіваецца сваёй мэты тонкімі і ўмелымі адносінамі з людзьмі.

дыплама́тыя

(фр. diplomatie, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі;

2) перан. тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.

дыпло́м

(фр. diplome, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;

2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. першай ступені, д. конкурсу скрыпачоў).

дырыжо́р

(фр. diriger = кіраваць)

асоба са спецыяльнай музычнай адукацыяй, якая кіруе хорам, аркестрам.

дырэ́ктар

(лац. director)

кіраўнік прадпрыемства, установы.

дырэкто́рыя

(англ. directory)

інф. даведнік файлаў са спасылкамі на размяшчэнне для іх пошуку аперацыйнай сістэмай камп’ютэра; каталог.

дырэкты́ва

(фр. directive, ад с.-лац. directives = накіраваны)

распараджэнне, кіроўнае ўказанне вышэйшага органа ніжэйшаму.