Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

укла́д в разн. знач. укла́д, -ду м.;

но́вый укла́д жи́зни но́вы ўклад жыцця́;

обще́ственно-экономи́ческий укла́д грама́дска-эканамі́чны ўклад;

хозя́йственный укла́д гаспада́рчы ўклад.

укла́дка ж.

1. (действие) укла́дка, -кі ж., уклада́нне, -ння ср., укла́дванне, -ння ср.; склада́нне, -ння ср., скла́дванне, -ння ср.; абклада́нне, -ння ср., абкла́дванне, -ння ср.; выклада́нне, -ння ср., выкла́дванне, -ння ср.; см. уложи́ть, укла́дывать 3—5;

2. (небольшой сундучок) обл. куфэ́рак, -рка м.;

укла́дочный спец. укла́дачны;

укла́дчик укла́дчык, -ка м.;

укла́дчица укла́дчыца, -цы ж.;

укла́дывание

1. уклада́нне, -ння ср., укла́дванне, -ння ср.;

2. уклада́нне, -ння ср., укла́дванне, -ння ср.; склада́нне, -ння ср., скла́дванне, -ння ср.;

3. укла́дванне, -ння ср.;

4. абклада́нне, -ння ср., абкла́дванне, -ння ср.; выклада́нне, -ння ср., выкла́дванне, -ння ср.; вымо́шчванне, -ння ср.; см. укла́дывать 2—5;

укла́дывать несов.

1. (класть) кла́сці;

укла́дывать больно́го в посте́ль кла́сці хво́рага ў пасце́ль;

2. (класть спать) кла́сці, уклада́ць, укла́дваць (спаць);

мать укла́дывала дете́й спать ма́ці кла́ла (уклада́ла, укла́двала) дзяце́й спаць;

3. (располагать в определённом порядке) уклада́ць, укла́дваць; (складывать) склада́ць, скла́дваць;

укла́дывать ре́льсы уклада́ць (укла́дваць) рэ́йкі;

укла́дывать до́ски штабеля́ми склада́ць (скла́дваць) до́шкі штабяля́мі;

укла́дывать ве́щи в чемода́н склада́ць (скла́дваць) рэ́чы ў чамада́н;

4. (умещать) укла́дваць;

укла́дывать статью́ в один лист укла́дваць арты́кул у адзі́н а́ркуш;

5. (обкладывать) абклада́ць, абкла́дваць; (выкладывать) выклада́ць, выкла́дваць; (вымащивать — ещё) вымо́шчваць;

укла́дывать бордю́ры клумб ка́мешками абклада́ць (абкла́дваць) бардзю́ры клу́мбаў каме́ньчыкамі;

укла́дывать двор ка́мнем выклада́ць (выкла́дваць, вымо́шчваць) двор каме́ннем;

укла́дываться

1. (складывать вещи) склада́цца, скла́двацца; пакава́цца;

2. (умещаться) уклада́цца, укла́двацца, змяшча́цца;

3. (спать) кла́сціся, уклада́цца, укла́двацца (спаць);

4. страд. кла́сціся; кла́сціся, уклада́цца, укла́двацца (спаць); уклада́цца, укла́двацца; склада́цца, скла́двацца; абклада́цца, абкла́двацца; выклада́цца, выкла́двацца; вымо́шчвацца; см. укла́дывать.

укле́енный укле́ены, мног. паўкле́йваны, закле́ены, мног. пазакле́йваны; накле́ены, мног. панакле́йваны; прыкле́ены, мног. папрыкле́йваны; см. укле́ить;

укле́ивать несов., разг. (заклеивать сплошь) укле́йваць, закле́йваць; (наклеивать) накле́йваць; (приклеивать) прыкле́йваць;