Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

убива́ние ср.

1. забіва́нне, -ння ср.;

2. ні́шчанне, -ння ср., знішчэ́нне, -ння ср.;

3. прыгне́чанне, -ння ср.; ашаламле́нне, -ння ср.;

4. тра́та, -ты ж.; расхо́даванне, -ння ср., выдаткава́нне, -ння ср.; неоконч. выдатко́ўванне, -ння ср.; марнава́нне, -ння ср.;

5. убіва́нне, -ння ср., утрамбо́ўванне, -ння ср.; см. убива́ть 1—5;

убива́ть несов.

1. (умерщвлять) забіва́ць;

2. перен. (уничтожать) ні́шчыць, знішча́ць;

3. перен. (глубоко огорчать, приводить в отчаяние) прыбіва́ць, прыгнята́ць, прыво́дзіць у ро́спач; (ошеломлять) ашаламля́ць;

4. перен. (тратить на что-л.) разг. тра́ціць; (издерживать — ещё) расхо́даваць, выдатко́ўваць; (о времени) марнава́ць;

5. (уплотнять, утрамбовывать) разг. убіва́ць, утрамбо́ўваць;

6. (покрывать) карт., разг. біць; см. уби́ть;

убива́ться разг.

1. забіва́цца; (ударяться) прост. удара́цца; см. уби́ться;

2. (быть в сильном горе) гарава́ць, бедава́ць, паку́таваць;

3. страд. забіва́цца; ні́шчыцца, знішча́цца; тра́ціцца, расхо́давацца, выдатко́ўвацца; марнава́цца; убіва́цца, утрамбо́ўвацца; см. убива́ть 1, 2, 4, 5.

уби́вец прост., см. уби́йца.

уби́вка ж., разг. убіва́нне, -ння ср., утрамбо́ўванне, -ння ср.; см. убива́ть 5.

убие́ние уст. забіва́нне, -ння ср.;

убие́нный забі́ты.

уби́йственно нареч. (ужасно) жахлі́ва, страшэ́нна; (уничтожающе) знішча́льна;

уби́йственность жахлі́васць, -ці ж.; знішча́льнасць, -ці ж.;

уби́йственный

1. забо́йны; (смертоносный) смяртэ́льны; смяро́тны; (вредный) шко́дны;

уби́йственный кли́мат смяртэ́льны (шко́дны) клі́мат;

2. перен. (ужасный) жахлі́вы, страшэ́нны; (разящий, уничтожающий) знішча́льны;

уби́йственная жара́ жахлі́вая (страшэ́нная) гарачыня́;

уби́йственная иро́ния знішча́льная іро́нія.