Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упасти́сь уратава́цца, убарані́цца, уберагчы́ся.

упа́сть сов.

1. упа́сці; (повалиться) павалі́цца; (откуда-л., с чего-л.) звалі́цца, скі́нуцца, мног. паскіда́цца;

заве́са упа́ла засло́на ўпа́ла;

я упа́л в траву́ я ўпаў (павалі́ўся) у траву́;

упа́сть на коле́ни упа́сці на кале́ні;

упа́сть с ло́шади звалі́цца (скі́нуцца) з каня́;

я́блоко упа́ло на зе́млю я́блык упа́ў на зямлю́;

2. прям., перен. (на кого, на что) упа́сці; (лечь) ле́гчы;

тень упа́ла на зе́млю цень упа́ў (лёг) на зямлю́;

на него́ упа́ло подозре́ние на яго́ ўпа́ла (лягло́) падазрэ́нне;

все забо́ты упа́ли на меня́ усе́ кло́паты ўпа́лі (ляглі́) на мяне́;

3. (о росе, тумане) па́сці;

4. (спасть, ослабеть) спа́сці, апа́сці; (понизиться) зні́зіцца;

температу́ра больно́го упа́ла тэмперату́ра хво́рага спа́ла (зні́зілася);

баро́метр упа́л баро́метр спаў (зні́зіўся);

у́ровень воды́ упа́л узро́вень вады́ зні́зіўся;

5. (прийти в упадок) заняпа́сці, падупа́сці; (снизиться) зні́зіцца; (уменьшиться) зме́ншыцца;

влия́ние его́ упа́ло уплы́ў яго́ зме́ншыўся;

6. (нравственно) па́сці;

упа́сть в чьи́х-л. глаза́х упа́сці ў чыі́х-не́будзь вача́х;

гора́ упа́ла с плеч гара́ звалі́лася з плячэ́й;

упа́сть с не́ба на зе́млю упа́сці з не́ба на зямлю́;

се́рдце упа́ло сэ́рца зайшло́ся;

я́блоку не́где упа́сть я́блыку няма́ дзе ўпа́сці;

как с не́ба упа́л як з не́ба звалі́ўся.

упека́ть несов., прям., перен. упяка́ць;

упека́ться возвр., страд. упяка́цца.

упелена́ть сов., разг. спаві́ць;

упелёнатый разг. спаві́ты.

упелёнывание спавіва́нне, -ння ср.;

упелёнывать несов., разг. спавіва́ць.

упере́ть сов.

1. упе́рці; см. упира́ть 1;

2. перен. (глаза, взор), разг. упе́рці; утаро́піць;

упере́ть глаза́ в сте́ну упе́рці (утаро́піць) во́чы ў сцяну́;

3. перен., разг. (настоятельно указать, подчеркнуть значение) падкрэ́сліць; зрабі́ць упо́р;

4. (украсть) прост. спе́рці.

упере́ться сов.

1. в разн. знач. упе́рціся;

2. перен., разг. упе́рціся; (заупрямиться — ещё) заўпа́рціцца, занараві́цца, занату́рыцца; см. упира́ться.