Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ука́лывать несов., прям., перен. уко́лваць; см. уколо́ть;

ука́лываться возвр., страд. уко́лвацца.

укарау́ленный упільнава́ны;

укарау́лить сов., разг. упільнава́ць.

ука́танный

1. уе́зджаны, аб’е́зджаны, абабі́ты, утрамбава́ны;

2. зва́лены, ува́лены;

3. зае́зджаны, заму́чаны; см. уката́ть;

уката́ть сов.

1. (дорогу) уе́здзіць, аб’е́здзіць, абабі́ць, утрамбава́ць;

2. (войлок) звалі́ць, увалі́ць;

3. (замучить ездой) прост. зае́здзіць, заму́чыць яздо́й;

уката́ли си́вку круты́е го́рки быў конь, ды з’е́здзіўся;

уката́ться

1. (о дороге) уе́здзіцца, аб’е́здзіцца, абабі́цца, утрамбава́цца;

2. (о войлоке) звалі́цца, увалі́цца.

укати́ть сов.

1. (угнать, катя) пакаці́ць; (выкатить) вы́каціць, мног. павыко́чваць; (откатить) адкаці́ць, мног. паадко́чваць; (куда-л.) закаці́ць, мног. пазако́чваць;

2. (уехать) разг. пае́хаць; (выехать) вы́ехаць; (отъехать) ад’е́хаць; (куда-л.) зае́хаць;

укати́ться пакаці́цца; (выкатиться) вы́каціцца, мног. павыко́чвацца; (откатиться) адкаці́цца, мног. паадко́чвацца; (куда-л.) закаці́цца, мног. пазако́чвацца.

ука́тка ж.

1. (действие) уе́зджванне, -ння ср., аб’е́зджванне, -ння ср., абабіва́нне, -ння ср., утрамбо́ўка, -кі ж.;

2. зва́льванне, -ння ср., ува́льванне, -ння ср.; см. уката́ть 1, 2;

3. (снаряд для укатывания дороги) като́к, -тка́ м.;