Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ры́ба1 ’рыба’ (ТСБМ; Бяльк.; Сцяшк. МГ), ры́біна ’рыбіна’ (ТСБМ; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ри́ба, рус. ры́ба, польск. ryba, палаб. roibó, н.-луж. ryba, в.-луж. ryba, чэш. ryba, славац. ryba, славен. riba, серб., харв. рӣба, макед. риба, балг. ри́ба. Наконт паходжання слова аднадушнага меркавання няма. Мікала (Ursl. Gr., 1, 124; РФВ, 48, 279) супастаўляе з ням. Aalraupe (радзей Raubaal) ’налім; рыба з сямейства вугроў; рыба са змеепадобным целам’, дзе Aal ’вугор’, а ‑raupe < ruppo (ст.-в.-ням. rūppa, rūpa ’налім’). Ваян (RÉS, 9, 123 і наст.) звязвае прасл. *ryba і *ryti з і.-е. коранем *reu‑/*rou‑/*rŭ‑ і суфіксам ‑(ъ)b‑a (як *strělьba) і першасным значэннем ’спосаб лоўлі рыбы шляхам узрывання дна’, але гэтая спроба крытыкуецца. Паводле Тапарова (ЭИРЯ, 1, 5–10), звязана з рабы́ ’стракаты’. Агляд іншых версій і літ-ры гл. ESJSt, 13, 786; Жураўлёў, Язык и миф, 457–458.

Ры́ба2 ’няроўнасці на палатне касы пры няўмелым кляпанні’ (Сл. Брэс.). Можа, да *ryti з суфіксам ‑(ъ)b‑a?

Ры́ба3, у ры́бу ’гульня хлопчыкаў’ (гродз., Нар. словатв.). Да рыба1 з прычыны таго, што гульня імітуе лоўлю рыбы.

Рыба́к1 ’рыбалоў’ (ТСБМ; шальч., пух., Сл. ПЗБ; Сцяшк., ТС), ’рачная чайка’ (ТС), руск. дыял. рыбак ’тс’. Ад ры́ба (гл.)

Рыбак2 ’рабак’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’дажджавы чарвяк’ (кар., Шат.), ’гліст’ (ПСл). Ад раба́к (народнаэтымалагічнае асэнсаванне).

Рыба́ліць ’рыбачыць’ (Ян.; рэч., Нар. сл.). Ад рыба́лка (гл.), прычым л быў успрыняты як каранёвы зычны.

Рыба́лка1 ’рыбная лоўля’ (ТСБМ). Ад ры́ба (гл.)

Рыба́лка2 ’рыбак’ (Нас., Ян., Бяльк.; гом., Нар. словатв.; КЭС), ’чайка’ (хойн.), ’крачка балотная’ (Байк. і Некр.). Ад рыба́лка1 (гл.). Перанос назвы працэсу на ўтваральніка дзеяння.

Рыбало́ў ’крычка малая’ (Інстр.). Вынік сцяжэння слоў ры́ба (гл.) і лаві́ць (гл.)

Рыбачо́к ’светлячок’ (вор., Шат.). Ад рабачо́к < раба́к (гл.) са сцяжэннем ненаціскной галоснай.

Рыбе́ль ’маленькая рыбка’ (Ян.). Ад ры́ба (гл.) як макрэ́ль, фарэ́ль.

Рыбе́ц ’прамысловая рыба сямейства карпавых, Abramis vimba’ (ТСБМ, Інстр. 2, 57), рус. рыбе́ц, укр. рибе́ць, рибе́ц, польск. rybiec, балт. рибе́ц. Прасл. *rybec (Усачова, Этимология, 1978, 92).

Рыбі́тва ’чайка’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. rybitwa ’тс’.

Ры́бка ’вытачка ў адзенні’ (Сцяшк. Сл.). Ад ры́бка (памяншальнае ад ры́ба (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве.