Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рыс ’радок’ (лаг.). Паланізм, параўн. польск. rys ’рысачка, лінія’.

Ры́са ’лінія, вузкая паласа’, уласцівасць, адметная якасць’, ’аблічча твару’ (ТСБМ; Гарэц.), ры́ска ’рыска’ (Бяльк.), ’паз’ (свісл., Шат.). Праз польск. rys ’рыса’, ’замалёўка’, ’лінія’, rysa ’драпіна’, ’шчыліна’ з ням. Riss ’трэшчына’, ’шчыліна’, ’драпіна’, ’дзюра’ (Брукнер, 472).

Рысава́ць1 ’маляваць пры дапамозе графічных сродкаў’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысу́нак ’малюнак’ (ТСБМ), рысу́нак, русы́нак ’малюнак’ (брасл., калінк., Сл. ПЗБ), ’малюнак’, ’чарцёж’ (Байк. і Некр.), рысава́льшчык ’той, хто займаецца рысаваннем’ (ТСБМ). З с.-в.-ням. rizen праз польскую, параўн. польск. rysować ’маляваць’.

Рысава́ць2 ’красаваць (пра збожжа)’ (Сцяц.). Утворана ад красава́ць шляхам адпадзеня пачатковага p‑ і звужэння ненаціскной галоснай (красаваць > расаваць > рысаваць).

Рыса́к ’пародзісты конь’ (ТСБМ), рысакомі ’рыссю’ (Сцяшк.), рысако́м ’рыссю’ (Янк. 1). Няясна. Магчыма, ад ры́скаць (гл.).

Рыса́ць ’рыскаць, не ляжаць на месцы пры перавозцы’ (ТС). Ад ры́скаць (гл.).

Рыск, рыскаўня ’цечка’ (кіраў., ЛА, 1), ваўкі рышчацца, рыску́юць ’гайнююць’ (кіраў., пух., ЛА, 1), ры́скаўня ’зграя сабак у пару спарвання’ (кіраў., НС), серб.-харв. ristati ’скакаць, бегчы’, ц.-слав. riskati ’скакаць, танцаваць’. Лічыцца запазычаннем са ст.-рус. ристати ’бегаць’, ’скакаць’, ’насіцца’ (Фасмер, 2, 204). Да прасл. *riskati (Этимология–1976, 24). Сюды ж рыскура́ства, рыскура́ство, рыскура́т ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тнік ’распуснік’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тны ’распусны’ (слаўг., Нар. словатв.).

Рыска ’сібірская кошка дымчатага колеру’ (Нас. Доп.), ры́скі ’трохколерны кот’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рысоватый ’буры’ (XVII ст.), польск. rysawy, ryszawy ’рудаваты’. Ад ры́са (гл.) з-за характэрнай паласатай афарбоўкі ката, параўн. славац. rysý, rysavý ’стракаты’.

Ры́ска ’зямельны ўчастак у 510 сотак’ (Выг.). Ад рэ́заць ’наразаць зямлю’. Гл. рэ́зка.

Ры́скаць ’ухіляцца ад курсу ў розныя бакі (пра судна)’ (ТСБМ), руск. ры́скать ’бегаць у пошуках каго-, чаго-небудзь’, дыял. рыставать ’бегаць у розных напрамках’, риставанне ’спаборніцтва’, ст.-рус. рискати ’бегчы’, ’хутка ісці’, ’скакаць’, ’несціся’, ст.-харв. riskati ’танцаваць’, ’скакаць’, rȉskati se ’тоўпіцца, працавацца (пра жывёл)’, rištati ’цячы (пра ваду), балг. ристалище, риса ’бадзяццца, шмат хадзіць’, рысай ’бадзяцца’, ст.-слав. рискати, рыскати ’бегчы’, ’хутка ісці’, ’несціся’, ’скакаць’, ’імкнуцца’, магчыма, сюды ж славен. rízati se ’гуляцца’, ’бавіцца’ (пра маладых жывёл, дзяцей) (Сной у Безлая, 3, 184). Прасл. *ristati: *riskati (Куркіна, Этимология–1976, 24). І.‑е. корань *risk (: *rist) (і.-е. база *reiə‑: *ri‑, пашыральнік ‑s‑ (на прасл. глебе ‑sk‑: ‑st‑), корань *er‑/*or‑/*r‑ ’прыходзіць у рух’, ’быць у руху’, ’імкнуцца’. Параўн. літ. rìstas ’перыяд цечкі (у жывёл)’, risčià ’рыссю’, с.-в.-ням. risch (аснова *ri‑sk‑) (Покарны, 1, 326, 330–331; Скок, 3, 146–147; БЕР, 6, 265–266). Далей звязана з рой, ры́нуць, рака́.

Рыска́я ’калючая’ (камян., ЛА 5). Ад ры́зая < рэ́заць у выніку рэгрэсіўнай асіміляцыі, параўн. рэская трава ’асака’. Гл. рэ́знік1.

Рыско́ўны ’смелы, рызыкоўны’ (Сцяшк. Сл.). Зрусіфікаваная форма ад рызыко́ўны, параўн. рус. риско́ванный.