Рым ’дрыгва, топкае месца’ (Ян.), укр. дыял. рим ’яма з вадой’, ’лог, заліты вадой’, ’глыбокі роў’. Няяснае слова. Можна меркаваць роднасць да польск. ryma ’насмарк’, чэш. rýma ’насмарк’, славац. réma ’насмарк’, ст.-слав. рема ’выцяканне’, роума, рюма ’сцяканне’, ст.-ням. reuma ’насмарк’, фр. rhume ’прастуда, катар’, лац. rheuma, reuma ’выцяканне’, нова-грэч. ῥεῦμα ’насмарк’, літ. rymà ’насмарк’. Польская і чэшская лексемы лічацца запазычаннямі з франц. rhume, якое з грэч. ῥεῦμα (Мацэнаўэр, 301; Махэк₂, 527). Але гэта няпэўна. Здзіўляе падабенства з рус. ры́мбаць, ры́нда́ть ’гразнуць у балоце’, ’правальвацца нагамі ў балота, праз лёд або снег’, ры́ндало ’балота’, якое з доляй верагоднасці лічаць запазычаннем з фін. rämpiä ’ісці праз балота, снег’, ’рухацца наперад з цяжкасцю’ (Фасмер, 3, 528). Параўнай ры́маць (гл.).
Ры́мар ’майстар, які вырабляе вупраж’ (ТСБМ, ТС; ваўк., смарг., лід., Сл. ПЗБ; ЛА, Сцяшк. Мат.), рымарня ’рымарская майстэрня’ (ТСБМ), рымарства ’рамяство рымара’ (ТСБМ), ст.-бел. рымаръ, римаръ, римарь, ремарь (1502). З польск. rymarz ’тс’, якое з ням. Riemer ’рымар’ (< ням. Riemen ’рамень’) (Брукнер, 472).
Ры́маць ’румзаць, канозіцца’ (ТС), рыме́ць ’злаваць, выгаворваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (мядз., Нар. сл.), руск. дыял. рымонить, чэш. rýma ’насмарк’, серб.-харв. рѝмати ’плакаць, хныкаць’, з іншым вакалізмам рус. дыял. рю́мить ’плакаць’, рю́ма ’плакса, равула’, укр. рюмати, рюмсати. Да і.-е. *rʼum‑: *rym (Куркіна, Этимология 1971, 76; Скок, 3, 144). Параўнай ры́мзаць (гл.).
Ры́мдзіць ’размаўляць аб дробязях’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да ры́мзаць (гл.) або да рэ́йдзіць (гл.). З іншага боку параўн. літ. rim̃timi ’рабіць сур’ёзным’, rim̃téti ’рабіцца сур’ёзным’.
Ры́мзаць, рэмзаць ’плакаць’ (пух., ганц., Сл. ПЗБ; калінк., Сцяшк. Сл.; БДА, 911), ’доўга і нудна гаварыць’ (маладз., Янк. Мат.), ’скрыпець’, ’плакаць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рус. ры́мза ’плакса’, рымо́нить ’раўсці, плакаць’. Чаргаваннем галосных звязана з рус. рюма, реветь, параўн. літ. riáumoja ’раўсці’, лат. rumor ’гул, гоман, мармытанне’, ст.-ісл. rymr ’шум, рык’, rymja ’раўсці, бурчаць’, грэч. ὠρῡ́μαι ’раву, галашу’ (Фасмер, 3, 528–529 з літ-рай).
Рымкаць ’паскрыпваць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рымець, рымчэць ’працягла скрыпець (пра дзверы, вароты)’ (Крывіч, 12, 1926, 109), ры́мка ’першая тонкая струна ў скрыпцы’ (Мядзв.; Крывіч, 12, 1926, 109), рымст ’аднаразовы скрып’: чую, ажно вароты — рымст, рымст, — нехта паціхоньку іх адчыняе (Крывіч, 12, 1926, 109). Гукаперайманне.
Ры́мно (з ру́бэм) ’верхні край пасуды’ (Клімчук, ЛА 5). Да ро́ўны (гл.).
Рымо́нне ’адзенне’ (Ян.), ’рыззё’ (лоеў.). Магчыма, ад рызма́нне, рызма́н (гл.), як адзе́нне, шляхам рызма́нне > рыма́нне > рымо́нне.
Ры́мсціць ’карцець’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ’чакаць’, ’перачэкваць’ (Гарэц., Яруш.), ри́мсціць ’чакаць, цярпець, трываць’ (Нас.), заримсцило ’захацелася’ (Нас.), рымста ’зло, помста’ (люб., Паўлаў. Быў светлы міг), рус. дыял. ры́мсти́ть ’трываць’, уры́мстыть ’вытрываць боль’. Запазычана з літ. rìmti, rìmstu, rimaũ ’быць спакойным’ (Фасмер, 5, 529).