Рызма́н ’ласкут’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’старое адзенне’ (Мат. Гродз.; Гарэц.), ’парваная адзежына’ (Жд. I), ’посцілка з рыззя’ (воран., Сл. ПЗБ), рызманы́ ’падранае адзенне, лахманы’ (ТСБМ), рызма́нты ’манаткі, лахманы’ (Янк. Мат.), рызма́нне ’парванае адзенне’ (Жд. I). Утворана ад рыззё (гл.) з дапамогай суфікса ‑ман, як лахма́н, сукма́н ’вопратка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 160–161).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)