Рыжа́ ’іржа’ (Сцяшк. Сл., Сцяц., Жд. 3), ’рудая вада на балоце’ (зэльв., ЛА 2). Ад іржа́ (гл.) у выніку метатэзы, параўн. славац. rzavka ’іржавая вада на балоце’.
Рыжава́нье ’бадзяга, травяністая расліна’ (ПСл). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны.
Рыжаві́ца ’назва хваробы па колеры хворага месца’ (Нар. Гом.). Ад рыжы (гл.).
Рыжак ’падобная на лён расліна’ (Кіс.), рыжу́ха (беласт., Сл. ПЗБ), лён рыжы (Кіс.). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны.
Ры́жанка ’бручка’ (БДА, 859). Ад ры́жы (гл.) па колеры карняплода.
Рыжа́ць ’іржаць’ (Сцяшк.). Ад іржа́ць (гл.) у выніку метатэзы.
Рыжме́ль ’рыжы чалавек’ (Янк. Мат.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑мель, як глушме́ль ’глухі’, брухме́ль ’пузаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 116).
Рыжо́віна ’праслойка мяса ў сале’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.)
Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).
Рыжо́ўка 1 ’гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).
Рыжо́ўка 2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа 1 (гл.).