Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пыл ’найдрабнейшыя часцінкі ў паветры і на паверхні’ (ТСБМ, Нас., Ян., Шат., Кос., Растарг., Бяльк., Гарэц., Мал.), пул ’тс’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ), пыл ’лёгкія адходы пры веянні’ (Нас.), пыл, пэл ’пушок, што адлятае пры тканні’ (Уладз.), ’жар, раздражненне’: в пылу сказавъ (Нас.), укр. пил, рус. пыл, пыль ’жар, полымя; пыл, пылок; снег, пена’, польск. pył ’пылок’ (з усх.-слав., Банькоўскі, 2, 969), чэш. pyl ’пылок з кветак’, славац. pyl. Дакладных адпаведнікаў няма; узводзяць да і.-е. pū‑ ’дуць’, параўн. літ. pū̃sti, лат. pùst ’дуць’ (гл. пухаць, пыхаць), грэч. πῦρ ’агонь’ і пад. (Фасмер, 3, 418); Банькоўскі (2, 969) мяркуе пра першаснае значэнне ’дробнае парахно’ і структуру *pū‑l‑, параўн. літ. pū́ti ’ператварацца ў пыл, гніць’, pū́liai ’гной (у скуле)’, лац. pūs, puris ’тс’, і ў такім выпадку — значэнне ’жар, агонь; запальчывасць’ ад пылаць ’гарэць’ (гл.).

Пыла́ць ’гарэць полымем’: дровы пылаюць у печы (Некр.). Русізм? Гл. палаць ’тс’.

Пы́льхаўка ’грыб порхаўка’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паралельныя ўтварэнні тыпу пу́рхаўна ’тс’ ад пу́рхаць (гл.) даюць падставы ў якасці зыходнага прыняць незафіксаваны дзеяслоў *пыльхаць (ад гукапераймальнага *пыльх ’пырх’ і пад.); магчыма, пад уплывам пыл (гл.).

Пыль-пыль, пы́лі‑пы́лі — падзыўныя словы для куранят (Мядзв., Шымк. Собр., Гарэц., Шат., Жд. 1, Янк. 2, Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’падзыўныя словы для качак, качанят і гусянят’ (беласт., Ніва, 1980, 14 вер.), пшя ’тс’ (там жа), пы́люш ’вокліч, якім адганяюць курэй’ (клім., Мат. Маг.), пыляня ’кураня’ (Шпіл.), пыльна ’тс’ (Шат.; петрык., Мат. Гом.), пыляты ’кураняты’ (Мат. Маг.), рус. пылі‑пы́лі ’падзыўныя словы для курэй’, пы́ля‑пы́ля ’падзыўныя для індыкоў’, пшя ’курыца, кураня’, польск. руlі‑руlі, чэш. ріlі‑ріlі, руl’а‑рyl’а, pile ’гусяня’, в.-луж. pila ’качаня, гусяня’, н.-луж. pile‑pile, pile ’гусяня’, балг. пили‑пили ’падзыўныя для куранят’, пиле ’кураня’, серб.-харв. піме ’тс’, макед. пиле ’кураня, птушачка’. Паводле Махэка₂ (449), “старажытнае даіндаеўрапейскае слова”, параўн. крым.-тат. pili ’кураня’, тамільск. piḷḷai ’птушаня’. Прасл. *pilę, параўн. літ. pylėt лат. pile ’качка’, лац. pullūs ’маладая жывёліна’, гоц. pula ’жарабя’, інд. ріllіка ’птушаня’. Гл. таксама пуль‑пуль, пуляня.

Пылю́шнік ’расліна Thalictrum L.’ Няясна, магчыма, да пыліць ’пускаць пылок’; адносна гэтай і іншых назваў расліны гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 26–27.

Пы́ля ’каля, побач’ (Бес.), параўн. укр. піля ’тс’. Усе да укр. біля ’тс’ або стараж.-рус. подьлі ’тс’.

Пыля́ць1 ’кідаць з сілай, біць’ (навагр., Жыв. НС; глыб., Наша ніва, 2001, 24 вер.), пыльну́ць ’ударыць’ (паст., Сл. ПЗБ, Шат.), ’кінуцца, хутка пабегчы’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Шат.). Параўноўваюць з літ. pilti ’біць, ліць, сыпаць’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 4, 206), іншае значэнне суадносіцца з літ. pulti ’кінуцца’, але параўн. пуляць ’кідаць’ (гл.) і іншыя экспрэсіўныя дзеясловы такога тыпу, у аснове якіх ляжаць імітатывы тыпу пуль! піль! пур! і пад.