Пыл ’найдрабнейшыя часцінкі ў паветры і на паверхні’ (ТСБМ, Нас., Ян., Шат., Кос., Растарг., Бяльк., Гарэц., Мал.), пул ’тс’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ), пыл ’лёгкія адходы пры веянні’ (Нас.), пыл, пэл ’пушок, што адлятае пры тканні’ (Уладз.), ’жар, раздражненне’: в пылу сказавъ (Нас.), укр. пил, рус. пыл, пыль ’жар, полымя; пыл, пылок; снег, пена’, польск. pył ’пылок’ (з усх.-слав., Банькоўскі, 2, 969), чэш. pyl ’пылок з кветак’, славац. pyl. Дакладных адпаведнікаў няма; узводзяць да і.-е. pū‑ ’дуць’, параўн. літ. pū̃sti, лат. pùst ’дуць’ (гл. пухаць, пыхаць), грэч. πῦρ ’агонь’ і пад. (Фасмер, 3, 418); Банькоўскі (2, 969) мяркуе пра першаснае значэнне ’дробнае парахно’ і структуру *pū‑l‑, параўн. літ. pū́ti ’ператварацца ў пыл, гніць’, pū́liai ’гной (у скуле)’, лац. pūs, puris ’тс’, і ў такім выпадку — значэнне ’жар, агонь; запальчывасць’ ад пылаць ’гарэць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)