Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус. пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен. piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл. *pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен. piš ’подых, дыханне’, а таксама рус. пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус. арл. пыс ’прысак, попел’, ярасл. пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.

Пышані́ца ’пшаніца’, пышанішній ’пшанічны’ (Бяльк.). Фанетычныя варыянты да пшаніца (гл.), магчыма, пад уплывам пашня, нотніца ’збажына, збожжавыя’ (гл.).

Пы́шка1 ’круглая пульхная булачка’ (ТСБМ; в.-дзв., калінк., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’печыва з мукі і бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ’мерзлая, перазімаваўшая на полі бульба’ (слуц., Жыв. сл.; пух., Сл. ПЗБ), пы́шка ’тс’ (Жд. 2; Жд. 3), рус. пы́шка ’пышка, пампушка’. Утворана ад пы́шкаць ’брадзіць, пухкаць (пра цеста)’, параўн.: подходзіць хлеб да пушкае (ТС), гл. пы́хаць, пышэ́ць.

Пы́шка2 ’ганарлівец, надуцік; пястун, раскошнік’ (Нас.), сюды ж пы́шыцца (пы́шицьца) ’надзімацца’ (Нас.), пы́шаны (пы́шенный) ’фанабэрысты, непадступны’ (там жа). Ад пыхаць, пышны (гл.).

Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкаць ’шыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцець ’пыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус. пышкать ’пыхцець; шыпець’, балг. пишкам, пешкам ’пыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл. *pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ. pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.

Пы́шны ’раскошны, прыгожы; горды, фанабэрысты, непадступны’ (Нас., ТСБМ), ’напышлівы’: пышна цешча пышна, што къ зяцю не вышла (Нас., з вясельнай песні), пы́шны ’паважны, велічны, магутны’ (Варл.), ’пышлівы, ганарлівы’: баба тады пышна, як замуж вышла (Стан.), сюды ж пышне́ць ’рабіцца ганаровым, напышлівым’ (Нас., Гарэц.), пы́шніцца ’пахваляцца, фанабэрыцца’ (Др.), пышно́та ’чалавек, пераборлівы ў ежы’ (кобр., Нар. лекс.), ст.-бел. пышнитися ’тс’. Нельга аддзяляць ад пы́шны ’мяккі, пульхны’: пышны хлеб (ТСБМ, шальч., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пи́шний ’горды, важны; раскошны, багаты’, рус. пы́шный ’тс’, дыял. ’поўны, круглы’, польск. pyszny ’фанабэрыста, напышлівы, надуты; раскошны, цудоўны, велічны, прыгожы’, чэш., славац. pyšny ’напышлівы, ганарысты, надуты’, в.-луж., н.-луж. pyšny ’раскошны, пышны, прыгожы’, балг. пи́щен ’раскошны, надуты’ (з рус. пышный, т устаўное, гл. БЕР, 5, 279). “Станоўчыя” значэнні развіліся самастойна на базе пы́хаць ’дуць, уздуваць, надуваць’, параўн. ст.-інд. púṣyati, pṓṣati ’працвітаць’, puṣṭas ’адкормлены, багаты, раскошны’ (Фасмер, 3, 492). Банькоўскі (2, 970) лічыць пеяратыўнае (“адмоўнае”) значэнне першасным, што захавалася як адзінае ў чэш. pyšný < pycha ’гордасць, гонар’ (гл. пыха), паколькі апошняе “dla Niemców і Czechów grzech główny”, у той час як у Польшчы лічылася галоўнай вартасцю (годнасцю); сумнеўна, хутчэй наадварот: пеяратыўнае значэнне — чэшская семантычная інавацыя, што распаўсюдзілася на польскую і беларускую тэрыторыю; адтуль і ст.-бел. пышнитися (< польск. pysznić się < чэш. pyšniti se, Банькоўскі, 2, 970).

Пышы́ ’калючыя вырасты на раслінах, калючкі’ (Ласт.). Ад пышыцца ’надувацца, надзімацца’ (гл.), г. зн. ’растапырвацца’; не выключана метатэза з шыпы́ ’калючкі’.

Пы́шыцца ’надзімацца’ (Нас.), пыша́цца ’выстаўляцца, фанабэрыцца’ (Ласт.), параўн., чэш. pýšiti se ’тс’. Да пыхаць, пы́ха (гл.).

Пышэ́ць1 ’раз’ядацца, таўсцець’ (Жыв. НС). Ітэратыў да пы́хаць у значэнні ’ўздымацца, надзімацца’ (гл.).

Пышэ́ць2 (пъшэ́ць) ’пашчыпваць (у роце)’ (ушац., Нар. лекс.). Ітэратыў да пы́хаць (гл.), у значэнні ’гарэць, палыхаць’, параўн. пыш ’прысак’ і пры́шчыць ’шчыпаць, балець (пра рану)’.