Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

На ба́х ’акурат, якраз’ (ваўкав., Арх. Федар.). Магчыма, суадносіцца з серб.-харв. бах, убах ’зусім’ (параўн. у выразе удрити у бах ’пярэчыць, адмаўляць’) і балг. хващам бъх ’?’, з якімі Брукнер (19) звязвае польск. bechtać, nabechtać ’паклёпнічаць, абгаворваць’, ц.-слав. бехма, бохма ’зусім, цалкам’. Гл. бах, бахаць.

На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус. случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.