◎ На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус.случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.