Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Зу́рзаць, зурзець, зурзіць ’бубніць, бурчаць’, зу́рза ’буркун, плакса’, зу́рзала ’плакса’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. (?) дыял. zur‑zać ’пішчаць, капрызіць’ («з Літвы», Карловіч). З літ. zúrza ’буркун’, zur̃zti ’гусці’ гукапераймальнага паходжання (Фрэнкель, 1280, 1281). Сл. паўн.-зах., 2, 330; Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Зурзала на бел. глебе з суф. ‑л‑а ад дзеяслова.

Зуры́ць ’гнаць’ (Шат.; мазыр., ЭШ). Чэш. zuřiti ’гневацца; выступаць супраць каго-н.’, славац. zúriť ’гневацца’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) параўноўвае бел. і чэш. лексемы, прапануе прасл. дыялектызм zuriti і піша пра генетычную сувязь з літ. žiaurùs ’люты, жорсткі’. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1303 і 514. Іначай Махэк₂ (719–720), які звязвае чэш. слова з польск. żurzyć ’гневацца’ (гл. журыцца); Копечны (440), тлумачыць zuřiti < zóriti да і.-е. *gʼher‑ ’моцна жадаць’. Няясна.