Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Азада́чыць (БРС) < рус. озадачить.

Аза́ж ’няўжо’ (Бяльк., Гарэц.) да а‑за‑ж (гл.).

Азале́ць ’змерзнуць, акалець’ (Янк. Мат., Касп., КЭС) да золкі (гл.). Гл. таксама адзалець.

Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб. az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.

Аза́сь ’вокліч для адгону сабак’ (Гарэц.). Гл. зась.