Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ажы́ка (БРС). Гл. ажына.

Ажы́на ’Rubus fruticosus’ (Бяльк., БРС, Гарэц.), ажыннік, ажэўнік (Кіс.) ’Rubus nessensis W. Hall’ (гл. ажэўнік), ажына ’Rubus nessensis W. Hall, Rubus caesius L.’ (Кіс.). Толькі ўсходнеславянскае: рус. ожина, ежевика, укр. ожина да ожь ’вожык’. Гл. Фасмер, 3, 125. Параўн. Шцібер, SOr, 1968, 3, 419–420.

Ажырга́ць ’асядлаць (каня)’ (Сцяшк. МГ), абжаргаць ’абняць нагамі’ (Карскі, Мат. Ковенск.), ажыргнуць ’пераступіць праз што-небудзь’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. žìrgas ’конь’, apžer̃gti ’растапырваць’. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 59.