Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прыме́к, прымёк ’заметка’ (Нас., Гарэц.), ня ў прымёк ’неўпрыцям’ (Гарэц.), прыме́ка ’прыкмета, заметка’ (Нас.). Да прымяча́ць/прыме́ціць (< ме́ціць, гл. ме́та) з рэгулярным чаргаваннем у фіналі асновы. Параўн. цікавае рус. пск., цвяр. примека́ться ’навучыцца, набыць вопыт’.

Пры́мен ’сені, сенцы’, пры́мян, пры́мець, прымно́ ’тс’ (Шн. 3; ваўк., Федар. 7; Сцяшк.; маст., іўеў., гродз., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Скарбы; гродз., ЛА, 4), пры́мень ’павець’ (Сл. Брэс.), пры́мецё ’свіран’ (лях., Сл. ПЗБ), пруме́няц ’памяшканне, прыбудаванае да хаты, у якім захоўваецца збожжа, мука, апрацаваны лён’ (лях., Янк. Мат.). Вядома ўжо ў ст.-бел.: прыменъ ’сенцы ў лазні або ў свірне; прыбудова’ (1522, Булыка, Запазыч., 263; Ст.-бел. лексікон). Запазычана з літ. priemenė̃ ’пярэдні пакой, прыхожая’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 38). Параўн. пры́вен (гл.).

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус. примракъ ’змрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.

Прыме́та ’знак’, прыкме́та (ТСБМ, Ян.), сюды ж дзеяслоў прыме́ціць ’заўважыць’, прыкме́ціць (ТСБМ) ’адзначыць, назначыць’ (Бяльк.), таксама зваротнае прыме́ціцца ’прыцэліцца’ (Бяльк.). Укр. примі́та, примі́тка ’прымета, прыкмета, знак’, примі́тити ’прыкмеціць, заўважыць’, примі́тний ’прыкметам’, примі́тливий ’уважлівы, той, які ўсё пераймае і засвойвае’, рус. приме́та, ’заметка, знак; след’, приме́тить ’заўважыць’, приме́тный, приме́тливый ’прыметны, заўважны’, польск. przymiot ’прымета, адзнака’, чэш. přimět(a) ’пацёртасць каля ранкі’, в.-луж. přimjet, н.-луж. pśimjet, серб.-харв. приме́тити ’прымеціць; зазначыць’. Працягвае прасл. *primětą < *primětiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mětiti, гл. мета. Гл. таксама Махэк₂, 493 (лічыць слова заходнеславянскім); ЕСУМ, 3, 485; 4, 573.

Прыме́тнік ’часціна мовы, ад’ектыў’ (ТСБМ). Фіксуецца з пачатку XX ст. (Красней, Бел. лекс., 90). Відаць, запазычана з польск. przymiotnik ’тс’ (з першапачатковага imię przymiotne як пераклад лац. adiectivus, г. зн. ’імя, якое перадаецца, дадаецца’, гл. Банькоўскі, 2, 941–942); гл. таксама Кюнэ (Poln., 90). Булахаў (Развіццё, 43) у якасці ўзору дапускае укр. прикме́тник ’тс’, што менш верагодна.

Прыме́ць ’магчы, змагчы; мець сілу, магчымасць’; каб прыме́ў ’калі б мог’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Некр., Янк. 2, Янк. БП, Жд.; слонім., Жыв. НС), прыйме́ць ’магчы’ (ТС), приме́тсь ’папасці ў рукі’ (Шпіл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мець (гл.). Рус. бранск. приме́ть ’магчы’, укр. примі́ти ’тс’, пре́міч ’сіла, найбольшая моц’.

Прымі́ж, прымі́ш ’паміж’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), пры́меж ’між’ (Нас.). Прэфіксальнае да між1 (гл.) < прасл. *medji (ЭССЯ, 18, 48–49, толькі са ст.-бел. адпаведнікамі; ЕСУМ, 3, 472); сінонім аг.-бел. памі́ж. Параўн. аналагічныя рус. смал. при́миж ’між, паміж’, варонеж. прими́ж ’тс’.

Пры́міна ’жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (ганц., Сл. ПЗБ), таксама пры́мі́ца, прамі́ца, прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (лун., Шатал.; ц.-палес., Нар. сл.; ТС; стол., ЛА, 4), мн. л. прі́мыцы ’пруты, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Шушк.), пры́мкі ’жэрдкі ў страсе’ (трак., Сл. ПЗБ); сюды ж больш далёкае ад словаўтваральнай асновы пры́йма ’тс’ (пін., Нар. сл.) з эпентэзай, якая, магчыма, з’явілася ў выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з пры́ймаць. Утворана ад прыміна́ць/прымя́ць, гл. мяць. Інакш Лаўчутэ (Балтизмы, 126), якая звязвае назвы на ‑іц‑ з літ. prìemietis, дыял. prýmietis, мн. л. prýmiečai ’калок, які ўваткнуты каля плотавага кала; падпорка, падбойка’, што фармальна цалкам верагодна, але семантычна няпэўна. Гл. прыні́ць.

Прымінтрэ́жыць ’перашкодзіць’ (астрав., Сл. ПЗБ). З пашырэннем семантыкі да мінтрэ́жыць ’хваляваць, трывожыць’, якое, у сваю чаргу, ад мінтрэ́га < мінтрэ́нга (гл.), запазычанага з польск. mitręga ’перашкода’.

Прымі́рлівы ’памяркоўны’ (бых., ЛА, 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад мір1 (гл.). Параўн. аналагічнае ўкр. прими́рливий ’які спрыяе, садзейнічае прымірэнню; які вызначаецца беспрынцыпнасцю, цярпімасцю, памяркоўнасцю’.