Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Прымані́ць, прыма́ньваць ’прывабіць да сябе; дадаць ад сябе, прыдумаць’ (ТСБМ, Шпіл., Шат., ТС), таксама прыману́ць ’прынадзіць’ (навагр., Сл. ПЗБ); з далейшым развіццём семантыкі: прымону́цца ’замануцца’, прыману́цца ’прыкінуцца, прытварыцца’ (ТС), ’прывыкнуць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), прыманты́ты ’прываражыць, прывабіць’ (кобр., Нар. лекс.). Сюды ж аддзеяслоўныя ўтварэнні: прыма́на ’спакуса; прыманка’ (Нас.), прыма́нны ’прывабны’ (ТС), прыма́нка, прыма́ннык ’прынада (у тым ліку пчаліная); (цёмная) шапка, якую кладуць на сук або вешаюць на дрэва, каб сеў [пчаліны] рой; невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (Інстр. 1, Ян., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ; Скарбы; пін., мазыр., ЛА, 1), пріма́нка ’мядовы раствор, розныя пахучыя расліны, якімі націраюць або абпырскваюць вулей для прываблівання пчол’ (слаўг., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мані́ць/ману́ць (гл.) < прасл. *maniti (sę). Укр. примани́ти ’прынадзіць, прывабіць’, прима́на ’прынада; спакуса’, прима́нка ’прынада; прываба’, рус. дыял. прима́нывать ’прынаджваць, прывабліваць’, примана́ться ’прычапіцца, прывязацца’, прима́н, прима́нка ’прынада’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 382–383.

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з 1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

*Прымару́жыць, прымору́жыць ’прыжмурыць’, прімору́жыцца ’прыжмурыцца’ (жытк., Нар. словатв.; ТС), прымору́жаный ’прыжмураны’ (кобр., Жыв. сл.). Да мору́жыць ’жмурыць’ (ТС), гл. *мару́глы. На поўнагалосныя формы, параўн. рус. моро́говатый ’падслепаваты’, магчыма, паўплывалі запазычаныя з польск. мружыць, мружыцца (гл.), укр. примру́жити, примру́живати ’прыжмурыць ’.

Прымасо́ліцца ’падбівацца, лашчыцца, шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Да масо́ліцца ’пэцкацца чым-небудзь; поркацца, прыладжвацца да каго-небудзь, шукаючы прыхільнасці’, што ад масо́ліць ’грызці костку; пэцкаць у што-небудзь слізкае’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч.). Адносна апошняга гл. масо́л, а таксама *mosoliti (ЭССЯ, 20, 20–21).

Пры́мастка ’палаці каля печы, дзе спяць’ (Сцяшк.), ’дошка, прыладжаная да печы ці да ложка’ (гарад., Сл. ПЗБ), пры́мастак ’насціл з дошак паміж печчу і сцяной у курнай хаце’ (Скарбы), пры́мосток, прэ́мусток ’ляжак ля печы’, мн. л. пры́мосты, пры́мусты ’насціл з дошак на невялікіх падстаўках (козлах) каля печы, на якім спалі’ (Сіг., Сл. Брэс.), прэ́муст ’шырокая лава каля печы’ (Сіг.), толькі мн. л. пры́масткі ’седала’ (ашм., Сл. ПЗБ), прымо́сце, прыму́сте ’насціл з дошак каля печы’ (Шушк.), мн. л. прымо́сткі ’памост’ (Раст.). Да мост (гл.). Параўн. рус. дыял. примо́стка ’шырокая лава каля рускай печы для спання’, укр. при́мостка, при́містка ’прымацавання да чаго-небудзь лава, памост’.

*Прыматкабо́жыцца, прыматкобо́жытысь, -ся ’прымасціцца’ (драг., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), прымоткобо́жытысь ’тс’ (Клім.). Дзеяслоўная лексікалізацыя словазлучэння пры Матцы (Маці) Бо́жай з першапачатковым значэннем ’(прымасціцца, уладкавацца) каля абраза (Божай Маці)’. Лакальная заходне-палеска-пабужская ізалекса, параўн. укр. приматкобо́житися ’падлабуніцца, прылашчыцца, падмазацца; уладкавацца, прымасціцца’. Паводле ЕСУМ (4, 573), ад частага паўтарэння польск. Matko Boża ’Божая Маці’.

Прымаўля́ць, прымоўля́ць ’прыгаворваць; угаворваць; папракаць; прыгаворваць пры варажбе; прыварожваць’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), ’ужываць прымаўкі, прыказкі’, ’галасіць’, ’наймаць’ (шчуч., віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж вытворныя: пры́маўка, прымо́ўка ’ўстойлівы выраз; прыгаворка; папрокі; лаянка; словы, якія выкарыстоўваюцца пры чараванні, варажбе’ (Шпіл., Гарб., Нас., Байк. і Некр., Касп., Растарг., Яруш., ТСБМ; глыб., ганц., Сл. ПЗБ; ТС), ’нагавор; заклінанне’ (Ян.), ’урокі’ (кіраў., ЛА, 3), прымо́ўны ’хвароба, якая лечыцца замовамі, прымаўленнем’ (Нар. Гом.), ст.-бел. примолвяти ’заклінаць’, примолвение ’замова, заклінанне’ (Сл. Скарыны). Ад мо́віць (гл.). Падобна на тое, што значэнне ’прыгаворваць пры варажбе; замаўляць’ было першасным, параўн. стараж.-рус. примълвление, примолвление ’замова, заклінанне’, примълва, примолва ’прыгавор’, рус. дыял. прима́вливать, примо́влить ’запрашаць (у госці)’, укр. примовля́ти ’прыгаворваць, прымаўляць; гаварыць, казаць, умешвацца ў размову’, при́мівка, при́мовка, примо́вля ’прыказка, прымаўка’, примо́ва ’замова’, примовля́ння ’прыгаворка; замова’, примі́вник ’чараўнік, які лечыць замовамі, шаптун’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 491–492.

Прыма́цца ’перажываць’ (слонім., Нар. словатв.). Да прыма́ць 1 з пераносам значэння. Параўн. укр. прийма́ти ’успрымаючы што-небудзь, рэагаваць пэўным чынам; выяўляць сваё стаўленне да чаго-, каго-небудзь’.

Прыма́ць 1, незак. тр. да прыня́ць (гл.) (ТСБМ, Нас., Мал.). Узыходзіць да прасл. *prijьmati, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *jьmati, гл. мець. Сюды ж дзеясловы з захаваным ‑j‑: прыйма́ць ’прымаць (у розн. знач.)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), прыйма́ты ’прыбіраць’ (драг., Сл. ПЗБ), прыймава́ць ’зазнаваць; цярпець’: не доведзи Богъ, што мы отъ его пріймуемъ (Нас.), ст.-бел. приимати, приимовати ’атрымліваць, браць; прымаць; прызнаваць’ (Ст.-бел. лексікон), ст.-слав., ст.-рус. приимати ’тс’, рус. дыял. прима́ть ’браць, атрымліваць; прымаць’; ’прыбіраць, здымаць’, прийма́ть ’прымаць, браць; зазнаваць (гора, няшчасце)’, приима́ть ’прымаць, браць да сябе; даваць прытулак’, ’запрашаць, ветліва сустракаць’, ’цярпець, зазнаваць (непрыемнасці, пакуты)’, укр. прийма́ти ’прымаць; атрымліваць, браць; цярпець, зазнаваць’, польск. przyjmować, дыял. przyjmać ’атрымліваць, браць’, серб.-харв. при́мати ’атрымоўваць, прымаць’ і пад.

Прыма́ць 2 ’браць мужа ў сям’ю жонкі’ (Ян.). Да прыма́ць 1 з вядомымі значэннямі, але, відаць, з захаваннем старой семантыкі, параўн. літ. priim̃ti ’прыняць зяця ў двор’, таксама рус. дыял. прима́ть ’пускаць у дом, да сябе’, укр. прийма́ти ’браць каго-небудзь у сваю сям’ю як мужа, зяця, нявестку і пад.’ Паводле Мартынава (Бел.-укр. ізал., 51), з’яўляецца балтыйскім пранікненнем, што магчыма прыняць толькі для часткі беларускіх і ўкраінскіх гаворак. Параўн. прыма́к (гл.).

Прымгну́ць ’задрамаць’ (паст., Сл. ПЗБ), прымгну́ты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), прымгну́ць, прымгну́цца ’прыжмурыць; задрамаць’, рус. кур., смал. примгну́ть ’заснуць ненадоўга, задрамаць’, з працягам семантыкі ’прыціхнуць, супакоіцца; патухнуць, згаснуць’. Параўнанне з літ. primìgti ’тс’ дае падставы рэканструяваць арэальна абмежаванае прасл. *primьgnǫti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mьgnǫti (гл. з аглядам форм і семантыкі ЭССЯ, 21, 97–98). Гл. таксама мжыць; ЕСУМ, 3, 456 (мжи́ти).